фотаблог Юліі Дарашкевіч66

Аўтуховіч: Асіпенку і Лявонаву абяцалі свабоду за паказанні супраць мяне

Суд над Мікалаем Аўтуховічам і Уладзімірам Асіпенкам працягнецца 16 сакавіка. Да гэтага часу абвінавачаныя будуць працягваць знаёміцца з матэрыяламі справы.

Сёння ў Вярхоўным судзе Беларусі пачаўся працэс па справе ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча і Уладзіміра Асіпенкі.

12:15

Суддзя абвясціў перапынак да 16 сакавіка (аўторак). Працэс адновіцца а 10-й гадзіне раніцы.

Было задаволена хадайніцтва Аўтуховіча аб дадатковым азнаямленні з матэрыяламі справамі, але што да капіравання матэрыялаў, то суддзя заявіў "па магчымасці".

Хадайніцтва аб прыцягненні Камароўскага і Воўчака ў якасці абаронцаў адхілена. Суддзя заявіў, што сённяшнія абаронцы Аўтуховіча і Асіпенкі дастаткова кваліфікаваныя адвакаты.

Таксама будзе накіраваны запыт у пракуратуру наконт прамоцнасці дзеянняў супрацоўнікаў упраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю.

11:27

Абвешчаны перапынак, суддзя разглядае хадайніцтвы.

11:15

Мікалай Аўтуховіч заявіў аб запалохваннях, псіхалагічным ціску на яго падчас следства. Казаў, што Лявонаву і Асіпенку прапаноўвалі даваць паказанні супраць яго, узамен абяцалі свабоду. Так, Лявонаву, па словах Аўтуховіча, казалі, што калі ён не дасць паказанняў, то яго "зачыняць на вялікі тэрмін". А Асіпенку, калі дасць паказанні, адпусцяць на вяселле дачкі, сказаў Аўтуховіч.

Мікалай Аўтуховіч таксама заявіў, што па справе былі затрыманыя каля дзясятка чалавек,

а азнаямленне з матэрыяламі следства праходзіла ў нялюдскіх умовах, пры тэмпературы 0 градусаў.

М. Аўтуховіч кажа, што нават адвакаты сядзелі ў куртках.

Падчас расследавання гэтай справы праз турму прайшло больш за дзесяць чалавек. На ўсіх іх, па словах Аўтуховіча, аказваўся псіхалагічны ціск.

Цяпер Аўтуховіч заявіў хадайніцтва, каб яму былі выдадзеныя копіі матэрыялаў справы для дадатковага азнаямлення, а таксама, каб працэс быў разгледжаны у Мінскім гарадскім судзе ці Гродзенскім абласным, каб была магчымасць абскардзіць рашэнне.

Заявіў аб удзеле ў справе ў якасці абаронцаў Аляксандра Камароўскага і Алега Воўчака.

Аляксандр Ларын - сам ён з горада Нальчык - сядзіць у кепцы. 1973 года нараджэння. Жанаты, двое дзяцей. Судзімы ў Расіі за крадзяжы. Асуджаны быў на пяць гадоў з адтэрміноўкай на тры гады. Затрыманы быў раней за Аўтуховіча 31 студзеня 2009 года.

***

10:17

Пачаўся суд. Пасяджэнне вядзе суддзя Аляксей Цяцюхін, пракурор - Сафараў. Відэа- і фотаздымку забаранілі, бо супраць выказаўся адзін з падсудных - Аляксандр Ларын.

9:59

З'явіліся двое пацярпелых - гэта міліцыянеры Кацуба і Мандзік. Залю ахоўваюць сем міліцыянераў у залі і два спецназаўцы. Сама судовая зала разлічана на 50 чалавек.

9:52

У залі пасяджэнняў 30-40 чалавек, прыйшлі генерал Валерый Фралоў, праваабаронца Алег Воўчак, Эніра Браніцкая, Сяргей Парсюкевіч, грамадскі дзеяч Вячаслаў Сіўчык, Павел Севярынец ды інш.

На лаве падсудных Мікалай Аўтуховіч, Уладзімір Асіпенка, а таксама Аляксандр Ларын і Міхаіл Казлоў, якія таксама праходзіць па справе.

Фотажурналістам пакуль дазваляюць здымаць. У залі прысутнічаюць журналісты дзяржых СМІ -- СТВ, БТ, БЕЛТА. А таксама прадстаўнікі АБСЕ.

***

Працэс пачнецца ў 10.00 у адкрытым рэжыме, аднак калі адзін з бакоў заявіць хадайніцтва аб правядзенні пасяджэння ў закрытым рэжыме, суддзя можа яго задаволіць.

***

Ваўкавыскія прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч, Юрый Лявонаў і Уладзімір Асіпенка былі затрыманы 8 лютага 2009 года.

Праз 10 дзён ім прад’явілі абвінавачанне па арт. 218 Крымінальнага кодэкса (наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці).

20 лістапада Асіпенку і Аўтуховічу было прад’яўлена абвінавачанне ў падрыхтоўцы тэрарыстычнага акта.

Лявонава ў пачатку жніўня вызвалілі з‑пад варты, а 24 верасня з яго былі зняты ўсе абвінавачанні.

У студзені 2010 года міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch прызнала, што ваўкавыскія прадпрымальнікі былі арыштаваны па палітычна матываваных справах.

Беларускія праваабаронцы звяртаюць увагу на тое, што раней Аўтуховіч і Лявонаў ужо былі судзімыя і прызнаныя міжнароднай супольнасцю вязнямі сумлення.

6 студзеня, прадстаўляючы журналістам у Мінску хроніку парушэнняў правоў чалавека ў 2009 годзе, кіраўнік арганізацыі «Праваабарончы альянс» (Літва) Людміла Гразнова назвала Аўтуховіча і Асіпенку «сімвалічнымі ахвярамі» беларускай улады.

Паводле яе слоў, традыцыйна ў Беларусі застаюцца два‑тры зняволеныя па палітычных матывах, якія або знаходзяцца працяглы час у следчым ізалятары, або адбываюць тэрмін зняволення ў калоніі.

«Калі раней такія людзі адназначна арыштоўваліся па «палітычных» артыкулах Крымінальнага кодэкса, то цяпер назіраецца некаторая «мімікрыя»: улады гавораць аб тым, што Аўтуховіч і Асіпенка сядзяць за падрыхтоўку тэрарыстычнага акта ў дачыненні да старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Саўчанкі і намесніка міністра па падатках і зборах Васіля Каменкі. Тым не менш праваабаронцы лічаць іх палітычнымі зняволенымі», — падкрэсліла Гразнова.

Яна лічыць, што гэта «павучальныя арышты і сімвалічныя ахвяры, якія ўлада прыносіць штогод для таго, каб грамадзянская супольнасць і палітычная апазіцыя адчувалі псіхалагічныя стрэсы і не праяўлялі той актыўнасці, якую маглі б праявіць».

Каментары6

Цяпер чытаюць

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну7

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія дальнабойшчыкі масава цікавяцца «пашпартамі РР». Вось як такі пашпарт робіцца14

Апублікаваны тры мільёны файлаў Эпштэйна: што новага і ці будуць яшчэ?10

«Мы ўклалі ў Беларусь мільён даляраў». 94‑гадовая Надзея Запруднік — пра любоў да краіны, жыццё ў Другую сусветную і выпрабаванні беларусаў9

Мерц выступіў супраць накіравання міратворцаў ва Украіну пад еўрапейскім сцягам3

Дзясяткі дамоў засталіся ў Віцебску без ацяплення і гарачай вады3

Саудаўская Аравія непублічна падтрымала магчымы ўдар ЗША па Іране1

Люксавыя брэнды страцілі мільёны кліентаў — у асноўным гэта моладзь3

У Баранавічах вылепілі са снегу вялікага каня ў паліто ФОТАФАКТ5

Памятаеце беларуску, якая жыла і вяла бізнэс у Літве, але ненавідзела краіну? Даведаліся, што з фанаткай Лукашэнкі цяпер24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну7

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць