Здароўе1919

Малако значна павялічвае рызыку раку прастаты. А кефір і некаторыя іншыя малочныя прадукты — не

Малако то карыснае, але мужчынам лепш адмовіцца ад яго штодзённага спажывання.

Ілюстрацыйнае фота: Наша Ніва

Існуе вялікая колькасць навуковых даследаванняў, якія сведчаць аб карысці малака ў прафілактыцы шэрагу захворванняў. Сярод іх ішэмічная хвароба сэрца, інсульт і рак тоўстай кішкі. Разам з гэтым яно можа і нарабіць шкоды здароўю мужчын.

Як піша FitBook.de, даследаванне, праведзенае амерыканскімі вучонымі з Універсітэта Лома Лінда ў Каліфорніі, вывучала сувязь паміж спажываннем малочных прадуктаў і рызыкай развіцця раку прастаты. Аўтары звярнулі ўвагу, што краіны з высокім узроўнем спажывання малака часта маюць больш высокія паказчыкі гэтага захворвання.

Даследаваннем было ахоплена больш за 28 тысяч мужчын у ЗША, у якіх на пачатку перыяду назірання не быў дыягнаставаны рак прастаты. На працягу васьмі гадоў, пакуль яно працягвалася, гэтае захворванне было выяўлена ў 1254 чалавек.

Харчовыя звычкі ўдзельнікаў рэгістраваліся з дапамогай апытальнікаў. Навукоўцы падзялілі спажыванне кальцыю з малочных і немалочных прадуктаў, каб лепш зразумець як розныя крыніцы кальцыю могуць уплываць на здароўе. Таксама ўлічваліся такія фактары, як узрост, сямейная гісторыя, індэкс масы цела, алкаголь, фізічная актыўнасць і скрынінгі на рак прастаты.

Даследаванне паказала, што мужчыны, якія рэгулярна спажываюць шмат малака, значна больш рызыкуюць злавіць рак прастаты. Так, тыя, хто выпіваў штодня 430 грамаў малака, мелі на 25% вышэйшую імавернасць захварэць, чым тыя, хто ўжываў усяго 20 грамаў.

Аўтары адзначаюць, што рызыка не расла лінейна. Яе імклівы рост назіраўся да той пары, пакуль колькасць спажытага малака не перавышала 150 мілілітраў у дзень. Затым рост запавольваўся. Навукоўцы не знайшлі значных адрозненняў паміж звычайным малаком, малаком з паніжаным утрыманнем тлушчу і абястлушчаным малаком.

Вучоныя раяць мужчынам спажываць малако ў невялікіх дозах — да 20 мілілітраў у дзень. Калі ж у іх сям'і былі выпадкі захворванняў на рак прастаты, то лепш будзе цалкам выключыць гэты прадукт з свайго рацыёну.

Як высветлілі аўтары, прычына павышанай рызыкі развіцця раку прастаты з-за спажывання малака — не ў кальцыі, які яно ўтрымлівае. Па іх словах, адной з магчымых прычын можа быць наяўнасць у ім палавых гармонаў.

Паводле статыстыкі, прыкладна 75% кароў у перыяд лактацыі могуць быць цяжарнымі. У выніку гэтага іх малако можа ўтрымліваць павышаны ўзровень некаторых гармонаў, якія могуць садзейнічаць росту гармоназалежных пухлін, такіх, як рак прастаты. Існуе таксама гіпотэза, што малочныя бялкі могуць павысіць узровень інсулінападобнага фактару росту (IGF-1), які з'яўляецца адным з фактараў, звязаных з павышанай рызыкай развіцця раку.

Ёсць і добрыя навіны: даследчыкі не знайшлі сувязі паміж рызыкай раку прастаты і ўжываннем такіх малочных прадуктаў, як кефір, ёгурт і тварог. Як яны тлумачаць, шкодныя гармоны расшчапляюць бактэрыі, што ўтрымліваюцца ў ферментаваных малочных прадуктах.

Як адзначаюць аўтары артыкула, даследаванне амерыканскіх вучоных заснавана на вялікай і разнастайнай групе ўдзельнікаў, што робіць вынікі больш надзейнымі. Аднак па методыцы правядзення яно назіральнае, таму не можа даказаць прычынна-выніковыя сувязі. Застаецца не высветленым, ці маглі іншыя невядомыя фактары паўплываць на вынікі.

Яшчэ адзін магчымы недахоп — выкарыстанне анкет для збору звестак аб харчаванні. Гэты метад павышае рызыку недакладнасцей, бо ўдзельнікі могуць не памятаць, што яны елі.

Таксама застаецца невядомым, як у цэлым харчаванне ўплывае на рызыку раку прастаты, і ці можа, напрыклад, дыета з высокім утрыманнем клятчаткі нейтралізаваць умеранае спажыванне малака.

Так, вынікі даследавання, праведзенага ў 2024 годзе, паказалі, што рацыён з акцэнтам на прадукты з высокім утрыманнем клятчаткі (такія, як цэльназерневыя, садавіна і гародніна) пры абмежаванні спажывання малака і малочных прадуктаў можа знізіць рызыку раку.

Навукоўцы падкрэсліваюць, што неабходна правесці дадатковыя даследаванні, каб дакладна вызначыць ролю малочных прадуктаў у агульнай рызыцы развіцця раку.

Каментары19

  • Илья
    23.01.2025
    Только мужчинами нельзя пить? А мальчикам можно или нельзя?
  • Канспіролаг
    23.01.2025
    Алказаўр, пейце соевае малако - калі ў ім нешта знойдуць - пераходце на какосавае. Дарэчы - кісламалочныя прадукты таксама пад рызыкай. У іх ёсць небяспечны алкаголь
  • карова
    23.01.2025
    зноў мужыкі толькі пра сябе думаюць... у жанчын цэльнае малако павялічвае рызыку раку цыцак

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Мінімум 314 беларусаў загінулі ва Украіне, ваюючы за Расію. Сталі вядомыя імёны. Ад вярбоўкі да смерці праходзіць у сярэднім паўгода22

Беларуска з сынам у Францыі засталася без дазволу на жыхарства. Яна просіць падтрымкі, каб не апынуцца на вуліцы4

Лаўроў абверг чуткі пра атручванне Башара Асада

Названыя апошнія нобелеўскія лаўрэаты ў гэтым годзе

Надзея Лазарэвіч больш не намесніца мэра Мінска6

Дзяніс Дук прызначаны рэктарам Акадэміі кіравання4

Намеснікам мэра Мінска стане Камендант — Лукашэнка ўзгадніў прызначэнне прадстаўнікоў вертыкалі3

ХАМАС перадаў усіх закладнікаў5

Два расійскія дроны ўпалі ў Брагінскім раёне, адзін выбухнуў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША6

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць