У Беларусі будуць ануляваць даменныя імёны, «здольныя нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам»
Аператыўна-аналітычны цэнтр будзе блакаваць даменныя імёны, здольныя нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі. Адпаведны загад з'явіўся на Нацыянальным прававым партале.

«Пры выяўленні даменнага імя, здольнага нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь, адміністратар нацыянальнай даменнай зоны мае права прыняць рашэнне аб ануляванні запісу пра яго рэгістрацыю», — гаворыцца ў паведамленні.
Каментары