На поўнач Краснаярскага края ў Расіі прыйшлі 50-градусныя маразы, і жыхары вёскі Хатанга ў такое надвор'е засталіся без ацяплення. Каб сагрэцца, яны апранаюць тры слаі адзення, але і гэта не ратуе. Па іх словах, у некаторых дамах праз холад вада замерзла проста ва ўнітазе, піша ТВК

Жыхары Хатангі распавялі ТВК, што мерзнуць у сваіх дамах праз праблемы з мясцовай кацельняй. Яна адна абагравае ўвесь населены пункт за палярным колам. Тэмпература паветра ў некаторых кватэрах дасягае ўсяго +4°C.
Па словах вяскоўцаў, трубы з гарачым і халодным водазабеспячэннем пачалі перамярзаць яшчэ 17 студзеня. Некаторыя жыхары ходзяць па доме ў валёнках і пухавіках. Хтосьці спрабуе сагрэцца з дапамогай электраабагравальнікаў.
Жыхары звярнуліся да губернатара Краснаярскага краю Міхаіла Кацюкова ў яго тэлеграм-канале. Яны паведамілі, што такая сітуацыя ў іх не ўпершыню. У каментарах ім адказаў прадстаўнік адміністрацыі Таймырскага акругі.
Паводле афіцыйных звестак, праблема ўзнікла 19 студзеня з-за паніжэння ціску ў сістэме цэнтралізаванага цеплазабеспячэння. Акрамя таго, улады заяўляюць, што яго ўжо аднавілі. Але, паводле паведамленняў мясцовых жыхароў, цяпло ў дамы пакуль не вярнулася.
Каментары