Грамадства11

Па палітычных артыкулах будуць судзіць прадпрымальніка з Петрыкава

На 4 лютага ў Гомельскім абласным судзе запланаваны пачатак судовага пасяджэння для разгляду крымінальнай справы супраць Аляксандра Яворскага. Яго вінавацяць паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса — ч. 1 артыкула 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варажнечы) і ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), піша «Гомельская вясна».

Аляксандр Яворскі.
Аляксандр Яворскі

Пра Аляксандра Яворскага вядома, што ён з Петрыкава, дзе займаўся прадпрымальніцкай дзейнасцю ў сферы гандлю харчовымі прадуктамі, напоямі і тытунём, валодаў крамай «Салеман».

У кастрычніку 2020 года ён далучыўся да агульнанацыянальнага страйку, абвешчанага Святланай Ціханоўскай, і нават запісаў з гэтай нагоды відэазварот. Адна з дзяржаўных прапагандысцкіх газетаў тады яшчэ са здзекам цытавала ягоныя словы з таго відэа: «Не маю намеру сілкаваць падаткамі і адлічэннямі рэжым».

Судзіць петрыкаўскага прадпрымальніка будзе судзя Яўген Ерафееў, зусім нядаўна прызначаны на пасаду суддзі абласнога суда. Раней ён быў суддзёй раённага суда ў Жлобіне. Суд будзе праходзіць у закрытым рэжыме.

Каментары1

  • Барадзед
    23.01.2025
    Выйдет досрочно.

Цяпер чытаюць

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу75

Грамадствадапоўнена75

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдкага чорнага ваўка забілі паляўнічыя ў Лідскім раёне4

У Вільні праходзіць пратэст перавозчыкаў у сувязі з блакаваннем фур беларускімі ўладамі15

Стала вядома, з кім яшчэ сустракаўся Дзмітрый Лукашэнка ў Інданезіі7

У Кіеве знайшлі мёртвым сына першага касманаўта незалежнай Украіны

Украінскі пастаянны прадстаўнік у ААН, адказваючы расійскай дэлегацыі, дзеля некалькіх словаў перайшоў на расійскую мову26

У «Паўночным Беразе» нешта добра гарыць

Зяленскі паведаміў пра існаванне трох дакументаў, якія датычацца завяршэння вайны ва Украіне

Міністэрства ЖКГ расказала, як «дармаеды» ды іх сямейнікі павінны плаціць за камуналку5

Як правільна выбраць салодкі падарунак дзіцяці і якіх дабавак трэба пазбягаць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу75

Грамадствадапоўнена75

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць