Свет1919

Танкеры з газам з ЗША масава мяняюць маршруты і ідуць у Еўропу

Танкеры з амерыканскім звадкаваным прыродным газам (ЗПГ) масава змяняюць маршруты і накіроўваюцца ў Еўропу замест першапачатковых пунктаў прызначэння, піша Радыё Свабода.

Як мінімум сем суднаў, якія раней накіроўваліся ў Афрыку, Азію і Калумбію, змянілі курс і цяпер рухаюцца да еўрапейскіх партоў.

«Некаторыя судны зрабілі даволі рэзкія павароты ў сваім напрамку. Нязвыкла бачыць столькі змен маршрутаў і так шмат відавочных разваротаў», — адзначыў адзін з суразмоўцаў выдання.

Прычынай такіх рэзкіх манеўраў стала імкненне трэйдараў скарыстацца ростам цэн на газ у Еўропе, выкліканым спыненнем расійскіх паставак праз Украіну. Financial Times адзначае, што цэны на газ на еўрапейскім рынку цяпер знаходзяцца на максімальным узроўні з кастрычніка 2023 года.

Паводле даных аналітыкаў, перанакіраванне амерыканскіх партый ЗПГ з Азіі ў Еўропу, дзе попыт і цэны значна вышэйшыя, можа павялічыць прыбытак больш чым на пяць мільёнаў даляраў за кожную партыю грузу.

Тым часам Еўропа пасля спынення транзіту расійскага газу праз Украіну спрабуе дыверсіфікаваць пастаўкі, напрыклад, закупляючы газ у Азербайджана і Турцыі.

Адначасова Кітай імкнецца прыцягнуць на свой бок пастаўшчыкоў нафты і газу з Блізкага Усходу, у тым ліку Саудаўскую Аравію, пераконваючы іх у непрадказальнасці палітыкі Трампа, піша амерыканскае выданне Forbes. Акрамя таго, Пекін абяцае Баку доўгатэрміновыя кантракты на закупку азербайджанскіх энергарэсурсаў.

Каментары19

  • Што
    24.01.2025
    Хвіліначку, НН на гэтым тыдні пісала, што Эўразьвяз так файна ўжо жыве з узнаўляльных крыніцаў, што цэны на энэргію падаюць практычна да нуля.
  • З
    24.01.2025
    Ж, усё слушна
  • як Рэйган бальшавікоў ў 80х ))
    24.01.2025
    пачалося !! як Рэйган бальшавікоў ў 80х ) як там пасля зыходу Байдэна кошты на нафту ?))

    зпра 5 -10 год Беларусь, будзе зусім іншая , тое самае было ў сербаў , балгар , грэкаў і г.д мая рэкамендацыя , садкі , клясы на Беларускай мове , размаўляем на кухнях на роднай мове тады , ўсе палітычныя выйдуць значна хутчэй ўсё у нашых руках спадары !

Цяпер чытаюць

Мяжа Беларусі з Літвой будзе закрыта мінімум да серады

Мяжа Беларусі з Літвой будзе закрыта мінімум да серады

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін пахваліўся выпрабаваннямі ракеты «з неабмежаванай далёкасцю»5

Трамп адказаў, калі сустрэнецца з Пуціным3

Аляксандр Кныровіч выйшаў з Каардынацыйнай рады29

Чым жыве оперны спявак Сільчукоў, якога ў 2020‑м звольнілі з Вялікага тэатра за пазіцыю6

Апазіцыя Літвы вінаваціць улады ў няздольнасці супрацьстаяць пагрозам з Беларусі. Прэм’ер Літвы склікае Камісію нацыянальнай бяспекі12

Літва аднавіла працу аэрапорта і адкрыла памежныя пераходы з Беларуссю3

На спатканне ў музеі Петруся Броўкі такая чарга, што запісацца можна толькі на сакавік 2027 года3

Байкерскія боты вяртаюцца ў моду. Як іх насіць?2

Перамоўшчык Пуціна абвінаваціў ва ўдары па дзіцячым садку ў Харкаве ўкраінскую СПА8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мяжа Беларусі з Літвой будзе закрыта мінімум да серады

Мяжа Беларусі з Літвой будзе закрыта мінімум да серады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць