Эканоміка22

Аб'ём гандлю Беларусі з Еўрапейскім саюзам складае каля $8 млрд

Аб'ём гандлю Беларусі з Еўрапейскім саюзам складае каля $8 млрд. Пра гэта міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў заявіў у інтэрв'ю выданню «Известия».

Максім Рыжанкоў. Скрыншот відэа

«Нягледзячы на ўсе санкцыі, каля $8 млрд — гэта сума нашага гандлю з Еўрапейскім саюзам. І самае цікавае, што ў гэтай суме большасць пазіцый належыць тым дзяржавам, якія стаяць ля вытокаў крытыкі Беларусі і разгортваюць антыбеларускую рыторыку ў Еўрапейскім саюзе. То-бок яны там заклікаюць да санкцый, заяўляючы пра нелегітымнасць нашай улады, а пад шумок працягваюць гандляваць. Вы фармуеце пазіцыю ЕС, прымушаеце некаторыя дзяржавы, якія лічацца лакаматывамі ЕС, спыняць пэўнае ўзаемадзеянне, а што ж самі робіце?» — адзначыў Максім Рыжанкоў.

Паводле яго слоў, у еўрапейскіх краін ёсць цікавасць да гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Прычым многія краіны ядра старой Еўропы праяўляюць да яго ўсё большы і большы інтарэс.

Так за 2023 год агульны аб'ём экспарту тавараў і паслуг склаў $47,87 млрд, а імпарту — $47,3893 млрд.

Каментары2

  • Пазняк меў рацыю
    29.01.2025
    Як заўсёды
  • Барадзед
    29.01.2025
    Можно добавить санкций, рыженков не против. Niet, Ryźenkow! Niet, Ryźenkow!

Цяпер чытаюць

У Беларусі вырастуць цэны на некаторыя аўтамабілі, а выбар стане меншым. Вось чаму4

У Беларусі вырастуць цэны на некаторыя аўтамабілі, а выбар стане меншым. Вось чаму

Усе навіны →
Усе навіны

Як стварыць радавод ці справіцца з выгараннем? Пачынаецца набор на бясплатныя анлайн-курсы ад «Нацыі лідараў»

У Белаазёрску адкрылі помнік беларускай крэветцы3

Легенда пра святога Пятра Міронавіча48

45 гадоў таму ў аўтакатастрофе разбіўся Пятро Машэраў23

Упершыню ў гісторыі жанчына можа стаць прэм'ер-міністрам Японіі4

Расійскі мастак знішчыў працу беларускай мастачкі на выставе ў Берліне24

Сыны «літоўскага шпіёна» адправілі Лукашэнку ліст. Тым часам усплылі новыя дэталі яго справы20

Змены ў закон: бяспраўнікаў падзеляць на некалькі катэгорый, а п'яных пешаходаў пачнуць штрафаваць без папярэджання3

У міліцыі пракаментавалі дзіўнае відэа з «дзявяткай» на беларускіх нумарах9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі вырастуць цэны на некаторыя аўтамабілі, а выбар стане меншым. Вось чаму4

У Беларусі вырастуць цэны на некаторыя аўтамабілі, а выбар стане меншым. Вось чаму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць