Грамадства11

Жанчына прадала кватэру, а праз пяць гадоў атрымала вялізны рахунак за камунальныя з яе

Ранейшая жыхарка Гомельскай вобласці, якая цяпер жыве ў Мінску, трапіла ў незвычайную сітуацыю. Легальна прадаўшы кватэру ў Жыткавіцкім раёне і пераехаўшы ў сталіцу, праз пяць гадоў яна нечакана даведалася, што ўвесь гэты час на яе імя налічваюцца камунальныя паслугі за старое жыллё, і сума запазычанасці дасягнула 12 тысяч рублёў.

Фота ілюстрацыйнае

Як выявілася, новы гаспадар жылля неўзабаве памёр, так і не аформіўшы кватэру ва ўласнасць, а справа аб атрыманні спадчыны пасля ягонай смерці не заводзілася. Таму ўсе плацяжы і ішлі на імя старога ўладальніка.

У справе мусіла разбірацца пракуратура, куды па даверанасці звярнуўся сын жанчыны. І рашэнне было вынесена на яе карысць.

Улічваючы ўсе незвычайныя абставіны справы, пракурор Жыткавіцкага раёна звярнуўся ў суд з пазовам аб прызнанні рашэння аб спагнанні з жанчыны на карысць КУП «Жыткавіцкі Камунальнік» запазычанасці па аплаце за жыллёва-камунальныя паслугі такім, якое не падлягае выкананню.

Што да «нічыйнай» кватэры, то з-за адсутнасці ў чалавека спадкаемцаў яна, хутчэй за ўсё, у выніку адыдзе ў распараджэнне дзяржавы. 

Каментары1

  • "Наш Президент"
    30.01.2025
    ничем не владеет

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў10

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

У Дзятлаве жанчыну моцна пакусаў лабрадор, яна адсудзіла кампенсацыю9

Вынеслі прысуд маладым мазырскім скінхэдам з «Духа Расіі»11

Беларуса дэпартуюць з Тайваня за незаконны збор міласціны1

З новага года павялічыцца мінімальны заробак4

У наступную нядзелю ў Вільні правядуць квэст «Нашаніўскія легенды»1

У Мінску назіралі прыгожы захад сонца ФОТЫ5

«Вядучы дрэнна выказваецца пра краіну». У Гродне праз данос закрыўся папулярны квіз6

Кавярня «Маркс», з якой выгналі мастачку, выбачылася. Цяпер абаронцы кафэ пакрыўдзіліся і заклікаюць да яго кэнсэлінгу13

Па крымінальнай справе асудзілі Кацярыну Жаўтаногу, адвакатку Сцяпана Латыпава7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў10

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць