Грамадства66

Беларус захаваў архіў прадзеда і здзівіў ім польскіх чыноўнікаў

Дакумент 1920 года ў польскім ужондзе ўспрынялі як «музейную рэліквію», расказаў беларус. Яго гісторыю заўважыў МОСТ.

Пасведчанне асобы дзеда Дзімы. Фота: ютуб-канал @livepriyut

З 2020 года беларус Дзіма з сям'ёй жыў на Балі. Пазней ім давялося пераехаць у Польшчу і тут у легалізацыі дапамаглі старыя дакументы прадзеда Дзімы.

Дзіма нарадзіўся ў невялікім горадзе на захадзе Беларусі. Да 1939 года гэта тэрыторыя ўваходзіла ў склад Польшчы і, як кажа мужчына, выхоўвалі яго ў польскай традыцыі.

Прадзед мужчыны служыў у польскай арміі, якая выступала супраць нападу Савецкага саюзу.

«І пашанцавала майму прадзеду, што ён не быў афіцэрам, таму што нам усім вядома, што здарылася з афіцэрамі, якія абаранялі Польшчу ад нападу Савецкага Саюза. Іх усіх звезлі ў лагеры, а потым проста яны былі пакараныя — проста ўтылізацыя непажаданых. Але нейкую большую частку польскага войска распусцілі па дамах. Вось мой прадзед быў такім простым салдатам, які вярнуўся, выжыў і быў вымушаны жыць ужо на тэрыторыі Савецкага Саюза», — расказаў ён.

У сям'і атрымалася захаваць дакументы ад прадзеда Дзімы і калі ён апынуўся ў Польшчы, мужчына змог выкарыстаць іх для сваёй легалізацыі.

«Вельмі добра памятаю, калі ўпершыню прыйшоў ва ўжонд у Беластоку. Я прынёс довуд (пасведчанне асобы), якое датавана 1920 годам. Яно выглядала як старадаўняя карта скарбаў, якая пацёртая, падпаленая», — падзяліўся беларус.

Па яго словах, супрацоўнікі ужонда, пабачыўшчы такі архіўны дакумент, збегліся з усіх акенцаў, таму што гэта была «рэальна як нейкая рэліквія музейная».

Каментары6

  • Яська-гаспадар
    05.02.2025
    Дзед беларусам назваўся, каб дамоў адпусцілі. А ўнук ужо ў палякі паўзе. Такая вось польская традыцыя
  • Пан Жэжка
    05.02.2025
    Душа радуется и за Диму,и за НН (например изза слова ужонд). Больше таких историй!
  • Не смешно
    05.02.2025
    Сказочные Бали, превратили людей в скот. Кто имеет возможность, меняет национальность и страну, увозит детей.

Цяпер чытаюць

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек4

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз адклаў прыняцце 19-га пакета санкцый супраць Расіі16

Пад Уладзівастокам адбыўся выбух у вайсковай часці: сілавікі шукаюць магчымых дыверсантаў

Расійская турыстка стала паводзіць сябе як трохгадовае дзіця: яна курыць расчоску і п'е ласьён4

Ала Пугачова высока адазвалася пра Джахара Дудаева. Кадыраў бушуе18

Дастаўка ежы Rebox.by часова спыніла дзейнасць

Топавую юрыстку з Мінска асудзілі па «народным» 342-м артыкуле6

ДТЗ на Міншчыне: восем чалавек шпіталізаваныя

Генконсульства Іспаніі ў Маскве аднавіла прыём заяў на візы

Археолагі знайшлі ў Смаленску княжацкі хорам XII стагоддзя. Такія ж знаходзілі ў Полацку і Гродне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек4

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць