Грамадства11

Блогерка знайшла памылкі ў працоўным сшытку па беларускай мове. Чыноўнікі заявілі, што выданне не выкарыстоўваюць у школах

Відэа з памылкамі друку ў працоўным сшытку сабрала больш за сто тысяч праглядаў у тыктоку. У Мінгарвыканкаме адрэагавалі.

Памылкі друку тыктокерка знайшла ў працоўным сшытку па беларускай мове для другога класа аўтарства Алены Дамасевіч. У адным з заданняў, напрыклад, замест «гэта» было надрукавана «гэты», а замест «пачынаецца» — «пачыныецца».

@capitoshka_007 #беларусь #образование #белорусскийязык #беларускаямова ♬ оригинальный звук - CAPITOSHKA

Відэа распаўсюдзілася па многіх пабліках, у выніку на яго вырашылі адрэагаваць чыноўнікі. У камітэце адукацыі Мінгарвыканкама заявілі, што ў кадры — працоўны сшытак на друкаванай аснове, які не з'яўляецца абавязковым для выкарыстання вучнямі, пішуць «Менск-Навіны».

На сшытку няма грыфа Міністэрства адукацыі. Гэта значыць, што ведамства не дапускала гэтае выданне да выкарыстання на ўроках.

«Настаўнік не мае права патрабаваць набыцця працоўных сшыткаў на друкаванай аснове. Што тычыцца дапаможніка для вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі «Беларуская мова, 2-гі клас, Купалінка», то ён не адпавядае патрабаванням Міністэрства адукацыі і не выкарыстоўваецца ў сталічных школах і гімназіях пры арганізацыі адукацыйнага працэсу», — адзначылі ў камітэце.

Чыноўнікі паабяцалі правесці праверку і выключыць з продажу сшыткі з адрукоўкамі і памылкамі.

Каментары1

  • Мх
    05.02.2025
    Затое блогерка карыстаецца расейскай мовай. А мова - гэта свядомасць і самаідэнтэфікацыя.

Цяпер чытаюць

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме23

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне праз газавую трубу заходзяць у Купянск, як колісь у Суджу2

«Усё — хлусня і маніпуляцыі». Спецыялісты рэзка адказалі на істэрыю вакол рэканструкцыі Чырвонага касцёла3

Украіна навучылася лепш супрацьстаяць расійскім «Кінжалам»

Марк Рутэ абвясціў пра запуск спецыяльнай праграмы НАТА для абароны ўсходняга флангу альянсу3

Трагедыя пад Бярозай: як 30 гадоў таму збілі паветраны шар з амерыканцамі1

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі39

У Грузіі затрымалі грузавік з украінскім гексагенам. Ён нібыта быў прызначаны для аперацыі «Павуцінне-2»7

Рэпер Murovei выпусціў беларускамоўны альбом10

Былы палітвязень Уладзімір Мацкевіч зрабіў ФОТА са сваімі вучнямі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме23

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць