Грамадства66

Новы будынак Нацыянальнага гістарычнага музея пабудуюць да 2027 года

Лукашэнка 5 лютага падпісаў указ, якім прадугледжваецца будаўніцтва ў 2025-2027 гадах у раёне вуліцы Арлоўскай у Мінску Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі, Парку народнага адзінства, а таксама стварэнне пастаяннай экспазіцыі музея.

Запланаваны галоўны фасад новага Нацыянальнага гістарычнага музея.

Паведамляецца, што музею прысвоены статус Усебеларускай моладзевай будоўлі, удзел у якой могуць прыняць маладыя людзі ва ўзросце да 31 года, у тым ліку ў складзе студэнцкіх атрадаў.

Ідэя з новым будынкам для гістарычнага музея не новая, яна перыядычна ўсплывала ўжо шмат год. То музей хацелі перанесці на невялікі пляц каля музея Вялікай Айчыннай вайны, то адвесці пад яго частку музейнага квартала ў гістарычным цэнтры.

Але ў мінулым годзе Аляксандру Лукашэнку прэзентавалі праект музея ў раёне вуліцы Арлоўскай. На якасць праекта звярнулі ўвагу архітэктары. Такі праект, на іх думку, было б сорамна паказваць нават студэнтам ва ўніверсітэце.

Каментары6

  • Нацыяльны ды ішчо гістарычны?)))
    05.02.2025
    Выстаўляць пэўна будуць чаркі і шкваркі раёнаў Беларусі, і дадатак лекцыю паслухаць ад экскурсавода як ня трэба жраць картоху з мясам))) не ну напраўду, якая гісторыя Беларусі калі за нацыянальную ідэю паражэнне ў правах? Ну-ка давайце перапіс зробім, колькі калабарантаў ўмее беларускую хаця б чытаць? Я ўжо маўчу каб там які трактат скласьці?
  • АБС
    05.02.2025
    Было б някепска маючы Парк Народнага Адзінства яшчэ і мець гэтае адзінства ў народзе. Чыноўнікам варта падумаць на гэты конт і не дзяліць народ па палітычных перакананьнях
  • Лол
    05.02.2025
    Хай будуюць свае гаргары на ўскарйку горада. У Новай Беларусі нацыянальны музей пераедзе з цэнтр, на праспект у будынак скасаванага КГБ.

Цяпер чытаюць

Міліцыя сцвярджае, што канцэрт у Мінску прыйшлі 120 тысяч чалавек ВІДЭА16

Міліцыя сцвярджае, што канцэрт у Мінску прыйшлі 120 тысяч чалавек ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

У Літве пакуль што не зафіксавалі ніякіх правакацый у сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Польскае выданне назвала Церцеля архітэктарам спецаперацыі, якая разгортваецца паралельна з вучэннямі «Захад»68

Удава Чарлі Кірка эмацыйна звярнулася да забойцы свайго мужа: Ты не ўяўляеш, што ты развязаў11

Трамп паставіў новыя ўмовы для ўвядзення «маштабных» санкцый супраць Расіі9

Святара, які раптоўна памёр 34-гадовым, цкаваў канал, звязаны з КДБ і МУС3

У Беларусі з'явілася новае махлярства з дапамогай тэхналогіі NFC4

«Спынілася сэрца, знайшлі ля касцёла». Малады ксёндз раптоўна памёр у Гродзенскай вобласці3

На вучэннях «Захад-2025» адпрацоўвалі знішчэнне дыверсантаў2

На вучэннях «Захад» адпрацоўваюць напад на Польшчу і Літву пад выглядам абароны Калінінграда22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыя сцвярджае, што канцэрт у Мінску прыйшлі 120 тысяч чалавек ВІДЭА16

Міліцыя сцвярджае, што канцэрт у Мінску прыйшлі 120 тысяч чалавек ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць