Здарэнні11

П'яны кіроўца ўцякаў з месца ДТЗ — міліцыя стала страляць па машыне

Пагоня адбылася ў Чэрыкаве 9 лютага.

Скрыншот відэа МУС

Mercedes сутыкнуўся з Lada, якая стаяла, і з'ехаў з месца ДТЗ. Людзі патэлефанавалі ў міліцыю. Калі даішнікі знайшлі той самы Mercedes і падалі сігнал аб спыненні, кіроўца паспрабаваў уцячы. ДАІ пагналася за ім.

«Аўто разганялася да 140 км/г, ствараючы рэальную пагрозу іншым удзельнікам дарожнага руху. Інспектары прынялі рашэнне выкарыстоўваць табельную зброю. Пасля прыцэльных стрэлаў па колах парушальніка затрымалі», — кажацца ў паведамленні МУС.

За стырном знаходзіўся 30-гадовы раней неаднаразова судзімы магілёвец. Ён не меў правоў, было падобна, што п'яны. Агляд паказаў больш за 1,1 праміле алкаголю.

На кіроўцу Mercedes склалі 15 адміністрацыйных пратаколаў, у тым ліку за нецвярозае кіраванне, невыкананне неаднаразовых патрабаванняў аб спыненні і непадпарадкаванне. Ён змешчаны ў ІЧУ, машыну адвезлі на ахоўную стаянку.

Каментары1

  • Ёсік
    09.02.2025
    Ён не меў правоў... Пасьведчаньня кіроўцы ў яго не было. А правоў у яго больш, чым у беларусаў, якія не лічаць лукашэнку кіраўніком Беларусі.

Цяпер чытаюць

17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая дзяўчына патрацілі на сябе мільён рублёў, сабраны на дабрачыннасць14

17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая дзяўчына патрацілі на сябе мільён рублёў, сабраны на дабрачыннасць

Усе навіны →
Усе навіны

Канцлер Мерц: Сірыйскія бежанцы мусяць вярнуцца на радзіму11

«Штосьці ўдавалася перадаваць Бабарыку». Лосік расказаў, як арганізаваў у калоніі сетку распаўсюду інфармацыі3

Найбуйнейшую сетку фастфуду ў Беларусі адкрыў выхадзец з КДБ21

Мінчук вырашыў палепшыць крэдытную гісторыю і ўзяў дзевяць растэрміновак. Цяпер увесь у даўгах2

Мужчыны і Лукашэнка: беларусы шукаюць вінаватых у дэмаграфічнай катастрофе47

Трамп сказаў, за каго галасаваць на выбарах мэра Нью-Ёрка, інакш парэжа гораду фінансаванне7

Кім Кардаш'ян заявіла, што амерыканцы не высаджваліся на Месяц6

Што за серыял «Бар «Адзін званок», які масава шукаюць беларусы?4

У «Гомельскіх Курапатах» на Дзяды адбылося набажэнства, а ў Мінску, падобна, — зноў не3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на мільён, скрадзены са збору на хворае дзіця?35

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на мільён, скрадзены са збору на хворае дзіця?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць