Спорт1515

Трагедыя Бэкхэма: ён не паедзе на чэмпіянат свету па футболе + фота

Ён парваў ахілава сухажылле.

Спачатку Дэвід атрымаў нагой па твары, а пасля парваў ахілава сухажылле.

Дэвід Бэкхэм не зможа згуляць за зборную Англіі на сваім чацвёртым сусветным першынстве ў Паўднёвай Афрыцы з прычыны траўмы ахілавага сухажылля, якую ён атрымаў у матчы італьянскага першынства «Мілан»—«К'ева».

За пару хвілінаў да фінальнага свістка паўабаронца «Лос‑Анджэлес Гэлаксі», які другі год запар гуляе на правах кароткатэрміновай арэнды за «Мілан»,

без усялякага кантакту з сапернікам, як кажуць, на роўным месцы паваліўся і папрасіў замену.

Пасля аказання неадкладнай дапамогі Бэкхэм з дыягназам «разрыў ахілава сухажылля» быў перапраўлены ў Фінляндыю, дзе вядомы хірург Сакары Орава павінен зрабіць яму аперацыю. Пасля агляду Бэкхэма доктар выключыў магчымасць таго, што футбаліст зможа аднавіцца да пачатку сусветнага першынства.

Пры такіх траўмах тэрмін пасляаперацыйнай рэабілітацыі звычайна складае 3‑4 месяцы, і толькі потым гулец можа прыступіць да лёгкіх трэніровак, заўважыў доктар.

У заяве прадстаўнікоў футбаліста гаворыцца, што Дэвід Бэкхэм «засмучаны тым, што не зможа прыняць удзел у чэмпіянаце свету». Па іх словах, гэтая траўма ні ў якім выпадку не азначае канец яго кар’еры.

Траўма ахілава сухажылля суправаджаецца рэзкім болем і патрабуе неадкладнай анестэзіі.

Пацыент з разрывам ахіла не можа нармальна хадзіць і падымацца на дыбачках.

Сухажылле звычайна зшываюць, аперацыя доўжыцца ў сярэднім каля гадзіны, затым сустаў замацоўваюць гіпсам. Паводле дактароў, нават пры паспяховай аперацыі нельга даць ніякай гарантыі поўнага аднаўлення функцый ахіла.

Каментары15

Цяпер чытаюць

ГрамадстваАбнаўляецца6565

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў на волю Мікола Дзядок10

Лукашэнка: Наша галоўная задача — стаць побач з Трампам і дапамагаць яму ў місіі па ўстанаўленні міру18

Вызвалілі філосафа Уладзіміра Мацкевіча3

Вызвалілі Міколу Статкевіча10

Трамп перадаў у падарунак Лукашэнку запінкі з выявай Белага дома7

ЗША хочуць вярнуць пасольства ў Мінск18

ЗША здымаюць санкцыі з «Белавіі»19

Пасланнік Коўл перадаў Лукашэнку ліст ад Дональда і Меланіі Трамп2

Лукашэнка на сустрэчы з прадстаўніком прэзідэнта ЗША прапанаваў абмеркаваць пытанне «закладнікаў»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся65

ГрамадстваАбнаўляецца65

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць