Свет44

Стан папы Францішка пагоршаў, у яго двухбаковая пнеўманія

Стан пантыфіка, шпіталізаванага на мінулым тыдні, зноў пагоршыўся, але ён «знаходзіцца ў добрым настроі», паведаміла прэс-служба Ватыкана.

Папа рымскі Францішак на Вялікдзень. Фота: AP

На працягу дня папа чаргаваў адпачынак, малітву і чытанне тэкстаў.

«Ён дзякуе за сувязь, якую ён адчувае ў гэты момант, і з удзячным сэрцам просіць працягваць маліцца за яго», — гаворыцца ў заяве Ватыкана.

Новы дыягназ запатрабаваў дадатковай медыкаментознай тэрапіі, дадалі ў прэс-службе пантыфіка. 88-гадовы Францішак застанецца ў бальніцы на нявызначаны тэрмін.

Напярэдадні ў Папы рымскага дыягнаставалі полімікробную інфекцыю дыхальных шляхоў, для чаго спатрэбілася змяніць план ягонага лячэння. 

У маладосці пантыфіку ў ходзе аперацыі часткова выдалілі лёгкае пасля перанесенай хваробы, з-за чаго, як пісалі СМІ, ён больш успрымальны да рэспіраторных інфекцый

Каментары4

  • мать тереза
    19.02.2025
    бог терпел и папе велел
  • :/
    19.02.2025
    нешта ўзгадалася, як украінцы ў 22-м прасілі папу наведаць Украіну, дужа чакалі і спадзяваліся на яго, але "паломніку міра" перашкодзілі гэта зрабіць хворыя калені, аднак жа яны не перашкодзілі яму ў той жа час наведаць VII з'езд лідараў сусветных і традыцыйных рэлігій у Астане (дзе быў веня ад Беларусі і прадстаўнік расеі, калі памятаеце)

    а зараз, калі адбываецца шмат міжнародных сустрэч напярэдадні перамоў, зноў злег... нейкае нібы супадзенне
  • Ананім
    20.02.2025
    Не спяшаўся бы абвінавачваць Папу. Ды і ўвогуле, мне смешна, як хутка мы можам звінаваціць у чымсьці кагосьці без думак і досведу. Акрэм сябе, канешне, вось нас толькі, каштоўных, не зразумець нікому. Гэта вам не каталіцкая царква часоў Ягайлы, чы Скаргі ці Кунцэвіча, тут амаль чыстая рэлігія, а рэлігійны чалавек наўрадці калі-небудзь будзе займаць нечый бок. Ён скажа вам, што заклікае да міру ва ўсім свеце. І будзе правы па-свойму. Ён моліцца. А мы што робім, канапныя барацьбіты?

У Церцеля прагучаў новы акцэнт: «разрадка ў цэлым той напружанасці» ў адносінах з Польшчай і Балтыяй21

У Церцеля прагучаў новы акцэнт: «разрадка ў цэлым той напружанасці» ў адносінах з Польшчай і Балтыяй

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп пагражае даць Кіеву Tomahawk, калі Пуцін не скончыць вайну. Што могуць змяніць гэтыя ракеты?4

Колькі БТ плаціць людзям, якія здымаюцца ў масоўцы на іх шоу?8

Разлом тэктанічнай пліты ля ўзбярэжжа ЗША пагражае найбуйнейшым землятрусам4

«Цячэ дах, адключылі святло, часткова разрабавалі». Такі дом здаюць у арэнду ў Мінску1

Германія спыняе фінансаванне Форуму гістарычных даследаванняў Беларусі32

Маладога ветэрынара з вёскі пад Слуцкам асудзілі за палітыку

На станцыі метро «Пятроўшчына» адбыўся інцыдэнт з пасажырам. Станцыю закрывалі

У матчы Уэльс — Бельгія на поле выбег пацук3

Прэзідэнт Мадагаскара заявіў, што з'ехаў на фоне пратэстаў у бяспечнае месца, каб захаваць сваё жыццё

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Церцеля прагучаў новы акцэнт: «разрадка ў цэлым той напружанасці» ў адносінах з Польшчай і Балтыяй21

У Церцеля прагучаў новы акцэнт: «разрадка ў цэлым той напружанасці» ў адносінах з Польшчай і Балтыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць