Эканоміка

У Беларусі пачнуць выпускаць сухія вінаградныя віны са сваёй сыравіны

У Беларусі вывелі першы айчынны сорт тэхнічнага вінаграду, які дазволіць вырабляць натуральныя сухія віны з мясцовай сыравіны. Гэтага дабіліся навукоўцы Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве, піша БелТА.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Сярод іншых навінак, распрацаваных беларускімі спецыялістамі, — сарты персіку «Лойка», рэмантантных малін «Вераснёвая», ляшчыны «Лал», «Яшма» і «Аркадзь», а таксама глогу «Сваяк».

Асаблівая ўвага нададзена цёмна-сіняму вінаграду тэхнічнага прызначэння, які атрымаў назву «Лорэд». Укараненне яго ў сельскую гаспадарку дазволіць пачаць у краіне вытворчасць натуральнага сухога вінаграднага віна з уласнай сыравіны.

Увогуле зараз навукоўцы працуюць над 76 відамі раслін, уключаючы бульбу, плады, ягады, арэхаплодныя і агароднінныя культуры.

Беларускія сарты бульбы займаюць каля 50-55% у сельгаспасадках, яблыневыя і грушавыя сады забяспечаныя на 80% айчыннымі сартамі, а ў агароднінных пасадках — 20%.

У галіне агародніцтва беларускія навукоўцы стварылі 102 сарты і 37 гібрыдаў, у тым ліку для таматаў, агуркоў і капусты.

Каментары

Цяпер чытаюць

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы20

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Усе навіны →
Усе навіны

Першая лэдзі ЗША ўпершыню ў гісторыі правядзе пасяджэнне Рады бяспекі ААН3

Праезд у адной з мінскіх маршрутак падаражэе да пяці рублёў

Беларусцы даводзіцца даказваць права пісаць дыпломную працу па-беларуску9

Заблакаваныя акаўнты ChatGPT, звязаныя з расійскім Z-каналам «Рыбар»2

Сем чалавек загінулі пры выбуху ў кавярні ў Казахстане

Пакістан нанёс авіяўдары па вайсковых аб’ектах талібаў у Кабуле

Беларуска набыла стогадовую хату пад Брэстам — і цяпер хаваецца ад мышэй5

Нечаканыя спалучэнні колераў у мужчынскай модзе гэтай вясной2

Буйнога перавозчыка таксі на паўгода выключаюць з Рэестра. Заблакаваныя для працы ўласныя машыны 800 кіроўцаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы20

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць