Грамадства11

Мінадукацыі ўводзіць электронную чаргу на апастыль

Міністэрства адукацыі паведамляе пра ўвядзенне папярэдняга электроннага запісу на апастыль. Стары рэжым таксама захаваецца, але толькі на месяц.

З 3 сакавіка ўводзіцца электронны папярэдні запіс для падачы дакументаў на прастаўленне апастылю на афіцыйных дакументаў з устаноў адукацыі, паведамляе Blizko.by.

Запіс будзе ажыццяўляцца на сайце Міністэрства адукацыі. Аднак асобная старонка для гэтага пакуль што адсутнічае.

Для запісу трэба будзе ўказаць від дакумента і яго нумар; выбраць дату і час візіту з даступных варыянтаў у адпаведнасці з графікам прыёму дакументаў.

Па электронным запісе дакументы прымаюцца толькі ад уладальніка і толькі тыя дакументы, якія былі пазначаныя ў форме запісу.

Несупадзенне нумара дакумента ў форме запісу і дакумента, пададзенага на апастыль, прывядзе да адмовы ў прыёме.

Стары фармат запісу дзейнічае да 31 сакавіка

Да 31 сакавіка ўключна папярэдні запіс на апастыль захаваецца і ў ранейшым фармаце — на базе Дэпартамента ў вызначаныя дні і гадзіны.

Запіс па тэлефоне або электроннай пошце не ажыццяўляецца.

Па пытаннях увядзення электроннага запісу з 26 лютага па 7 сакавіка будзе працаваць гарачая лінія з 11:00 да 13:00 па тэлефоне +375 (17) 320-08-24.

Каментары1

  • Лявон
    25.02.2025
    Ну каб адразу ведаць, па каго прыходзiць

Цяпер чытаюць

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Дарадчыца Трампа ахарактарызавала яго як помслівую асобу з характарам алкаголіка, а Маска — як кетаміншчыка6

З калонамі, ляпнінай і сцэнай. У Мінску прадаюць былы Палац культуры1

Сын Сяргея Бульбы, які збірае грошы ў Польшчы, кажа, што беларуская міліцыя падкінула яму наркотыкі19

Тэлефонныя махляры пачынаюць званіць ад імя паліклінік, палохаючы эпідэміяй грыпу3

Ціханоўская: Беларусы не здаліся6

Вырашыўся лёс хлопчыка, які трапіў у прытулак з-за таго, што маці не адправіла яго ў школу2

Спікер Сейма Літвы дапусціў змяненне адносін з Беларуссю: адны толькі санкцыі даюць вынік, але не канчатковы7

Сыну рэжысёра Роба Райнера выставілі абвінавачванні ў забойстве бацькоў

Гродзенскага праграміста з 23‑гадовым стажам адправілі за краты за палітыку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць