Вайна11

На вайне ва Украіне загінуў жыхар Татарстана, якога 27 гадоў таму прысудзілі да смяротнага пакарання

Падчас уварвання ва Украіну загінуў 60-гадовы Расім Гарыпаў, асуджаны ў 1998 годзе да смяротнага пакарання за забойства і нашэнне халоднай зброі, выявіла «Медыязона». Пра гібель Гарыпава паведаміў кіраўнік Ютазінскага раёна Татарстана, у якім ён жыў.

Расім Гарыпаў

Расіма Гарыпава пахавалі 17 лютага гэтага года, а загінуў ён, паводле звестак чыноўніка, яшчэ ў мінулым жніўні.

«Расім Рашытавіч — гонар Расіі і Рэспублікі Татарстан. Ягоны подзвіг назаўжды застанецца ў нашай памяці, стане прыкладам мужнасці і гераізму для многіх пакаленняў татарстанцаў», — напісаў кіраўнік раёна.

«Медыязона» высветліла, што ў 1998 года Вярхоўны суд Татарстана прысудзіў Гарыпава да смяротнага пакарання па артыкулах аб нашэнні халоднай зброі і забойстве двух або больш чалавек. Пазней яго памілавалі, змяніўшы смяротнае пакаранне на 25 гадоў калоніі.

У зняволенні Гарыпаў неаднаразова спрабаваў дамагчыся ўмоўна-датэрміновага вызвалення, але яму адмаўлялі. Толькі ў 2017 годзе неадбытую частку пакарання яму замянілі на абмежаванне свабоды.

Каментары1

  • Ёсік
    27.02.2025
    Аб якім подзьвіге будзе помніць пакаленьне маладых татараў? Аб 1998? Дык ён людзей забіў. Аб вайне ва Украіне? Дык не думаю, што там подзьвіг быў, ня можа лічыцца подзьвігам дзеяньні акупантаў, подзьвіг толькі ў абаронцаў Айчыны.

Цяпер чытаюць

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Палітвязняў прывезлі на мяжу калонай аўтобусаў ВІДЭА6

«Гэта не акт дабрыні, а чарговы інструмент рэпрэсій». Юрыст растлумачыў, чаму прымусовая дэпартацыя палітвязняў злачынства8

Мікола Статкевіч адмаўляецца пакідаць Беларусь33

Вызвалілі рэдактарку «Белсата» Ірыну Слаўнікаву2

Перамовы аб вызваленні палітвязняў доўжыліся два дні7

Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю з беспілотнікамі, што заляцелі ў Польшчу7

У Рыбакова на сустрэчы Коўла з Лукашэнкам моцна трэсліся рукі6

Вызвалены Ігар Лосік11

Выйшаў на волю Мікола Дзядок10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся78

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць