Свет66

Трамп усё ж уводзіць мыты на тавары з Канады, Мексікі і Кітая

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што з 4 сакавіка запрацуюць 25-працэнтныя тарыфы на тавары з Канады і Мексікі, а таксама будуць уведзеныя дадатковыя 10-працэнтныя тарыфы на імпарт з Кітая. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Truth Social.

Дональд Трамп. Фота: Andrew Harnik / Getty Images 

Паводле слоў амерыканскага лідара, з Мексікі і Канады ў ЗША працягваюць паступаць наркотыкі «ў вельмі высокіх і непрымальных колькасцях», значная частка якіх вырабляецца і пастаўляецца з Кітая.

Трамп падкрэсліў, што летась ад гэтых наркотыкаў памерлі больш за 100 тысяч чалавек, а за апошнія 20 гадоў загінулі «мільёны людзей».

«Мы не можам дапусціць, каб гэтае бедства працягвала наносіць шкоду ЗША, і таму, пакуль яно не спыніцца ці не будзе сур'ёзна абмежавана, прапанаваныя тарыфы, запланаваныя на 4 сакавіка, сапраўды ўступяць у сілу, як і было запланавана», — напісаў Трамп.

Інфармацыя, што адміністрацыя Трампа прыняла рашэнне ўвесці высокія мыты супраць сваіх двух найбліжэйшых суседзяў на поўначы і поўдні, а таксама Кітая, з'явілася 31 студзеня. Пасля размоў з кіраўніцтвам гэтых краін, аднак, было прынята рашэнне адкласці ўвядзенне гэтых мераў на месяц.

Каментары6

  • a.hto.tam.idze
    27.02.2025
    Вдарым па мексіканскім нарка-картэлям унутраннай гіпер інфляцыяй!
  • К
    27.02.2025
    Маск и Донни не довольны качеством муки из Мексики.🤷
  • Алесь
    27.02.2025
    Из-за этого идиота, отказывающего носить маску, погибло больше людей во время коронавируса.

Цяпер чытаюць

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу75

Грамадствадапоўнена75

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдкага чорнага ваўка забілі паляўнічыя ў Лідскім раёне4

У Вільні праходзіць пратэст перавозчыкаў у сувязі з блакаваннем фур беларускімі ўладамі15

Стала вядома, з кім яшчэ сустракаўся Дзмітрый Лукашэнка ў Інданезіі7

У Кіеве знайшлі мёртвым сына першага касманаўта незалежнай Украіны

Украінскі пастаянны прадстаўнік у ААН, адказваючы расійскай дэлегацыі, дзеля некалькіх словаў перайшоў на расійскую мову26

У «Паўночным Беразе» нешта добра гарыць

Зяленскі паведаміў пра існаванне трох дакументаў, якія датычацца завяршэння вайны ва Украіне

Міністэрства ЖКГ расказала, як «дармаеды» ды іх сямейнікі павінны плаціць за камуналку5

Як правільна выбраць салодкі падарунак дзіцяці і якіх дабавак трэба пазбягаць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу75

Грамадствадапоўнена75

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць