Вядомы сталічны фуд-корт Lidbeer Dvor вызначыўся з будучым месцам прапіскі. Новая лакацыя будзе ў тым жа самым раёне, дзе ўстанова месцілася раней.

Фота: instagram.com/lidbeerdvor
Ужо хутка Lidbeer Dvor пачне прымаць гасцей на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Гікалы. Як і ў выпадку з папярэднім месцам, прастора размесціцца ў заводскім дворыку — за будынкам на праспекце Незалежнасці, 58.
У сваіх сацсетках арганізатары праекта паведамілі, што амаль усе аператары засталіся ранейшымі. Цяпер вольныя толькі чатыры дамкі.
Пра пераезд фуд-корта стала вядома ў пачатку лютага. Прычына — будаўнічыя работы на пляцоўцы на вуліцы Кульман. У канцы снежня з той пляцоўкі пераехаў таксама фермерскі рынак «Усё сваё».
Каментары