Грамадства1111

Беларусцы, якая ўжо сем год жыве ў ЗША, патэлефанавалі з гродзенскага КДБ

Беларускай актывістцы Аляксандры Васілевіч патэлефанавалі з гродзенскага КДБ і запрасілі на гутарку, напісала яна ў сваіх сацсетках. Але дзяўчына ўжо сем год жыве ў ЗША, заўважае тэлеграм-канал «Право имеют».

Аляксандра Васілевіч. Фота: Аляксандра Васілевіч / Facebook

«Мне сёння тэлефанавалі на беларускі нумар з УКДБ па Гродзенскай вобласці з запрашэннем на гутарку. На пытанне прадставіцца і выслаць позву супрацоўнік сказаў, вось прыйдзеце і прадстаўлюся», — цытуе пост беларускі «Право имеют».

Суразмоўца не патлумачыў Аляксандры, аб чым плануецца гутарка з ёй, і чаму «пра яе ўзгадалі, калі яна не актыўнічала ў Беларусі апошнія 7-8 год».

«Размова скончылася, калі яму стала зразумела, што я не прыйду і пад'ехаць да мяне на гутарку яму таксама наўрад ці атрымаецца», — адзначыла яна.

Аляксандра Васілевіч займалася актывізмам у Беларусі каля 10 год. Апошнім часам яна ўзначальвала гродзенскую арганізацыю Аб'яднанай грамадзянскай партыі і моладзевую арганізацыю АГП «Маладыя дэмакраты».

Каментары11

  • Вольга
    06.03.2025
    Камітэт Дыскваліфікаваных Бяздзельнікаў.
  • feafania
    06.03.2025
    Хлусіць. Не прадставіцца. Мне ў КДБ ні водзін не назваў свайго імя. А той, што рабіў ператрус, напісаў у паперцы такія каракулі, што ніхто ягонае прозьвішча разабраць ня здолеў.
  • даведка
    07.03.2025
    Караев бросил на борьбу с тунеядцами все приданные ему силы и средства КГБ?!

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў4

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Вынеслі прысуд маладым мазырскім скінхэдам з «Духа Расіі»11

Беларуса дэпартуюць з Тайваня за незаконны збор міласціны1

З новага года павялічыцца мінімальны заробак4

У наступную нядзелю ў Вільні правядуць квэст «Нашаніўскія легенды»1

У Мінску назіралі прыгожы захад сонца ФОТЫ5

«Вядучы дрэнна выказваецца пра краіну». У Гродне праз данос закрыўся папулярны квіз6

Кавярня «Маркс», з якой выгналі мастачку, выбачылася. Цяпер абаронцы кафэ пакрыўдзіліся і заклікаюць да яго кэнсэлінгу13

Па крымінальнай справе асудзілі Кацярыну Жаўтаногу, адвакатку Сцяпана Латыпава7

Польшча да 2027 года падрыхтуе 400 тысяч рэзервістаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў4

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць