Грамадства1313

«Гэта не я абрала Бабу Нюру, а яна мяне». Блогерка расказала, чаму стала тыкток-зоркай у вобразе вясковай жанчыны

Блогерка Ганна Клінцэвіч праславілася дзякуючы гумарыстычным ролікам у тыктоку пра Бабу Нюру — жанчыну з беларускай вёскі. «Хочацца зберагчы нашу культуру і паказаць яе сучаснай моладзі!», — кажа блогерка, якая ў вобразе душэўнай бабулі ўвасобіла блізкія і родныя ёй традыцыі, піша «Звязда».

Хто такая Баба Нюра?

«Напачатку я зрабіла парадыйны ролік пра вясковых бабуль. Гэта відэа разляцелася на вялізную аўдыторыю. Людзі пачалі пісаць у каментарыях, што трэба бабулі яшчэ хустку, адпаведную спадніцу. Так разам з падпісчыкамі мы стварылі Бабу Нюру — зборны вобраз. Моцная духам вясковая жанчына, на якой трымаецца ўсё: хата і дзеці. Яна павінна быць у курсе ўсіх падзей», — апісвае свайго персанажа Ганна.

Адзенне для здымак знайсці было проста. Ганна прыйшла да сваёй бабулі, і яны разам пачалі шукаць хусткі і спадніцы па шуфлядах. Цяпер калекцыя вобразаў вельмі вялікая. Ёсць і любімая хустка, у якой Ганна здымаецца часцей за ўсё. Сіняя, з рознакаляровымі кветкамі — падарунак сябра на дзень нараджэння.

«У мяне такое адчуванне, што гэта не я абрала Бабу Нюру, а яна мяне, — усміхаецца Ганна. — Быццам бы яна заўсёды была часткай майго «я».

@babaniurka #осень #рек #топ #fyp #беларусь #бабанюра #деревня #веска #трасянка ♬ оригинальный звук - BABANIURA

Да трынаццацігадовага ўзросту я жыла ў невялічкім аграгарадку Трабы Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Вырасла сярод мясцовых традыцый, калі за сталом на Вялікдзень збіраецца ўся сям’я з 40 чалавек. І маё дзяцінства — мора пазітыўных, незабыўных эмоцый. З братам хадзілі на рыбалку, бегалі ў лес, каталіся на санках зімой. Я ганаруся, што нарадзілася ў вёсцы! Назаўсёды ў сэрцы захавала смак бабуліных піражкоў з капустай. Яшчэ нідзе не каштавала смачнейшых».

«Рухацца толькі наперад!»

Ганна выхоўвалася ў вельмі творчай сям’і. І з маленства «давала канцэрты» суседскім бабулям: і скакала, і спявала. У пачатковай школе вучылася ў этнакласе, дзе выкладалі народныя танцы, тэатральнае мастацтва, спевы. Зацікаўленая дзяўчынка не прапускала рэпетыцый.

«Акрамя гэтага, займалася спортам. Любімым урокам была фізкультура. На адных школьных спаборніцтвах дужа хацела перамагчы, бегла з усіх ног. І амаль на фінішы ўпала. А наперадзе была яшчэ адна дыстанцыя. Не здалася, сабрала ўсе сілы і пабегла з перабінтаванымі нагамі. Тады мяне і заўважыла будучая трэнерка, запрасіла ў Ліду ў вучылішча алімпійскага рэзерву».

Потым дзяўчына вучылася ў вучылішчы алімпійскага рэзерву ў Гродне. Пасля атрымання траўмы перайшла ў лёгкую атлетыку на кіданне молата. Скончыла БДУФК і стала трэнерам па лёгкай атлетыцы. З прафесійнага спорту Ганна пайшла, аднак прызнаецца, што пальчаткі і «мяталкі» не выкінула. Цяпер блогерка хоча аднавіць трэніроўкі ўжо для асалоды і здароўя.

«Спорт навучыў мяне многаму: ніколі не апускаць рукі і рухацца толькі наперад. У спорце, як і ў жыцці, трэба доўга трэніравацца, каб атрымаць вынік. Проста і лёгка нічога не бывае. Сёння не ўдалося — удасца заўтра».

«Баба Нюра ўсім як родная»

Нядаўна Ганна Клінцэвіч перамагла ў беларускім рэаліці-шоу «Фабрыка блогераў». Удзельнікі праходзілі розныя квэсты, ездзілі на заводы, спраўляліся з іспытамі і здымалі відэа. «І ў хакей гулялі, і ў кароўніках былі», — дзеліцца ўражаннямі Ганна. Частку грашовага прыза блогерка аддала маленькаму Арцёму Пад’ялоўскаму, які захварэў на міяпатыю Дзюшэна.

«Адразу настройвалася, што іду туды па вопыт і новыя знаёмствы. А грошы дастануцца таму, каму яны сапраўды патрэбны. Усё жыццё праляцела перад вачыма, калі пачула сваё імя ў фінале! Вельмі расчулілася. І адразу ведала, што закрыю рахунак Арцёму Пад’ялоўскаму з Магілёва. Як маці разумею, наколькі гэта цяжка — калі дзіця хварэе. Спадзяюся, грошы дапамогуць Арцёму стаць здаровым. А я яшчэ паспею зарабіць свае мільёны».

@babaniurka #рек #топ #fyp #бабанюра #юмор #смех #веска #трасянка #атмосфера #бабушка #ностальгия #беларусь ♬ оригинальный звук - BABANIURA

Нядаўна Ганна выступіла ў праграме Андрэя Малахава «Песни от всей души».

«Вось Баба Нюра ўжо і да Малахава даехала! — смяецца яна. — Я ўжо нават баюся ўслых казаць пра свае мары: вельмі хутка яны здзяйсняюцца! Хацела пабываць на радыё — запрасілі, інтэрв’ю давала, на тэлебачанні была. Што далей? Мару, каб Баба Нюра апынулася на сцэне тэатра, бо шчырыя эмоцыі людзей, цёплыя позіркі нічым не заменіш».

Ганна была вельмі здзіўленая, калі даведалася, што ролікі пра Бабу Нюру глядзяць у Амерыцы, Іспаніі, Італіі, Канадзе. Адтуль блогерцы пішуць цёплыя словы: відэа абуджаюць у людзях успаміны пра родныя мясціны. Ганну нават запрашаюць у госці.

«А куды мне, бабе старой, ехаць! — жартуе Ганна. — Атрымліваю шмат цёплых каментарыяў. Многія пішуць: «Слёзы на вачах. Вы вярнулі мяне ў дзяцінства!» Баба Нюра ўсім як родная. Гэта ўжо не проста гумарыстычныя відэа, а штосьці больш душэўнае і важнае».

«Не звяртаю ўвагі на хейт»

Сюжэты для ролікаў Ганна бярэ са свайго жыцця, з жыцця маці, бабулі, цёткі, суседзяў па вёсцы. Калі ёсць натхненне, уся сям’я блогеркі падключаецца да здымак. Некаторыя гісторыі расказваюць падпісчыкі з просьбай зрабіць з іх відэасюжэты.

@babaniurka #ретролето #хочувтоп #рекомендации #историибабынюры #трасянка #хочуврек #ржакадослез #бабанюра #юмор #смех #минск #беларусь #брест #витебск #могилев #гомель #смехдослез #деревнясело #хочуврекомендации #Бабанюра ♬ оригинальный звук - BABANIURA

«Баба Нюра — гэта не толькі гісторыі, а жывыя эмоцыі, інтанацыя, міміка. Усё ад душы, ад сэрца! — дзеліцца Ганна Клінцэвіч. — Цяпер жыву ў Мінску, аднак пра свой родны кут не забываюся. Стараюся прыязджаць кожныя выхадныя. У вёсцы адчуваю сябе так, быццам бы зноў стала той маленькай бесклапотнай Ганначкай, і маці зранку пытае: «Што будзем есці?» Канешне ж, блінцы!»

Ганна ганарыцца сваёй сям’ёй. Яна заўсёды хацела быць падобнай да сваёй маці Наталлі Уладзіміраўны. Бярэ з яе прыклад і ў выхаванні чатырохгадовай дачкі Евы.

«Галоўнае — не крыўдзіць дзяцей. Любая праблема заканчваецца, калі абняць, падтрымаць і сказаць, наколькі любіш. Выхоўваць трэба не дзяцей, а сябе. Часта заўважаю, што дачка капіруе мае паводзіны. Яна таксама таленавітая і творчая дзяўчынка. Упэўнена, Ева пераўзыдзе мяне! Калі пойдзе ў школу, зможа выбраць любы творчы гурток, а я абавязкова падтрымаю яе захапленне».

Доўга ў Бабы Нюры зусім не было хейтараў. Але аўдыторыя пастаянна расце — з цягам часу сталі з’яўляцца і з’едлівыя каментарыі.

«Не ўяўляю, якім няшчасным трэба быць, каб знаходзіць час для напісання абразлівага каментарыя. Я навучылася не звяртаць увагі на хейт. Ведаю, што людзей, якім падабаецца мая творчасць, значна больш. Для іх мой пазітыў і эмоцыі».

Цяпер шматлікая аўдыторыя хвалюецца, што Ганна Клінцэвіч хутка закіне Бабу Нюру, таму што ў яе з’явілася шмат новых творчых праектаў. Аднак хваляванні беспадстаўныя. Блогерка плануе паляпшаць якасць відэа, знаходзіць новыя цікавыя лакацыі для здымак, каб адразу паглыбляцца ў атмасферу роднай вёскі.

Каментары13

  • Самы чэсны
    06.03.2025
    #юмор #веска #трасянка - вось пад такімі тэгамі прасоўваецца "зберагчы нашу культуру"
    пацешыць тых "з усходу" вобразам быццам бы недалёкага вясковага жыхара.
    Якая ганьба і крывадушнасць. Цьфу.
  • Якая ж крывадушнасць
    06.03.2025
    Благерка, якой нармалёва ў школе блогераў Ганны Сялук паўдзельнічаць, і Джылі ў мянтоўскай расфарбоўцы апасля 2020 прарэкламаваць не бяды.
    І з рэстарану Паедзем-паядзім фоткі запосціць нармалёва ў інсту.
    Нармалёвая такая, баба нюра
  • даведка
    06.03.2025
    Анна Клинцевич вместе с Виталием Карпановым («Дрозды») были в шоу у Малахова.

Цяпер чытаюць

Жонка Арцёма, які эміграваў у Іспанію з сям’ёй і застаўся там адзін, адказала, чаму ў Баранавічах лепш, чым у Барселоне16

Жонка Арцёма, які эміграваў у Іспанію з сям’ёй і застаўся там адзін, адказала, чаму ў Баранавічах лепш, чым у Барселоне

Усе навіны →
Усе навіны

«З адзіным надпісам: Franciscus». Ватыкан апублікаваў завяшчанне памерлага Папы2

Трамп паабяцаў раскрыць дэталі «мірнага пагаднення» паміж Расіяй і Украінай на працягу трох дзён9

Сотні рублёў, каб эфектна даведацца пол будучага дзіцяці: беларусы робяць усё больш маштабныя гендар-паці22

Назвалі афіцыйную прычыну смерці Папы Францішка1

«Мяне грохнуць на другі дзень». Прапагандыстка Сіманьян расказала, як хацела ехаць ваяваць — а пасля перадумала7

Лукашэнка абвінаваціў у праблемах на «Амкадоры» ягонага былога ўладальніка5

Сцяпан Пуціла: Здаецца, Пратасевіч робіць нават крыху больш, чым ад яго патрабавалася9

Пад Жодзінам будуюць прыёмнік для фекалій з Мінска. Мясцовыя супраць, але пратэставаць ім не даюць10

«Далей будзе засуха». На Палессі перасыхаюць балоты, і гэта можа мець кепскія наступствы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонка Арцёма, які эміграваў у Іспанію з сям’ёй і застаўся там адзін, адказала, чаму ў Баранавічах лепш, чым у Барселоне16

Жонка Арцёма, які эміграваў у Іспанію з сям’ёй і застаўся там адзін, адказала, чаму ў Баранавічах лепш, чым у Барселоне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць