Свет

Польшча зноў працягнула абмежаванні ў памежнай зоне

Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы, каардынатар спецыяльных службаў Томаш Семоняк працягнуў забарону на знаходжанне ў памежнай з Беларуссю зоне на 90 дзён, паведамляе прэс-служба Памежнай службы. Пастанова ўступае ў сілу 10 сакавіка.

Мяжа Польшчы з Беларуссю. Фота: Ansgar Haase picture alliance via Getty Images

Пры гэтым падкрэсліваецца эфектыўнасць ранейшых абмежавальных мер у памежнай зоне:

«За амаль 267 дзён працы [буфернай зоны] колькасць спроб нелегальнага перасячэння польска-беларускай мяжы знізілася прыкладна на 46%. З 13 чэрвеня 2024 года па 6 сакавіка гэтага года зарэгістравана больш за 12,7 тысячы такіх спроб. За гэты ж перыяд, да ўвядзення зоны, іх было амаль 23,5 тысячы».

Шырыня забароненай зоны ў залежнасці ад участка вагаецца ад 200 метраў да 4 км ад мяжы. Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі з краінамі ЕС доўжыцца з вясны 2021 года.

У 2024 годзе па ўсёй Польшчы супрацоўнікі памежнай службы абвінавацілі ў арганізацыі і садзейнічанні незаконнай міграцыі 597 чалавек: 280 з Украіны, 87 з Польшчы, 50 з Беларусі і 30 з Грузіі. Часовае ўзяцце пад варту прымянілі ў дачыненні да 155 чалавек.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе23

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе

Усе навіны →
Усе навіны

«Выйду з калоніі — развядуся. Я званю ёй, а яна слухаўку пакінула маці, а сама з’ехала манікюр рабіць!»6

Украінскага скелетаніста Гераскевіча дыскваліфікавалі на Алімпіядзе за шлем з фотаздымкамі загінулых на вайне спартоўцаў13

Стала вядома, колькі карупцыянераў асудзілі летась і як іх каралі

У расійскай Ухце на поўначы Расіі адбылася серыя выбухаў2

Чаму апошнім часам так трасе даляр і золата?

Ноччу было не халадней за пяць градусаў, а там-сям ноччу наогул быў плюс

П'яны 17‑гадовы падлетак у Мінску разбіў BMW, а потым заснуў у ім

За мільённыя махінацыі на Гомельшчыне затрымалі гендырэктара дзяржпрадпрыемства лёгкай прамысловасці

Бульбіна, тонкі скрылёк каўбасы — і ўсё? Што можна набыць на абед ці вячэру за адзін рубель, каб перакусіць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе23

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць