Свет44

Сірыйскія ўлады падчас задушэння паўстання пакаралі смерцю больш за 340 чалавек

Сірыя праз тры месяцы пасля змены ўлады ахопленая жорсткімі баямі. Паводле звестак мясцовых актывістаў, сілы бяспекі новай адміністрацыі пры падаўленні выступленняў прыхільнікаў ранейшага рэжыму пакаралі смерцю не менш за 340 цывільных асоб, сярод іх былі жанчыны і дзеці, піша Bild.

Фота: AP Photo/Omar Albam

Сірыйскі цэнтр маніторынгу за выкананнем правоў чалавека (СЦМПЧ) паведамляе, што толькі ў адным горадзе Баніяс сілавікі расстралялі каля 60 чалавек. У сацсетках пачалі распаўсюджвацца відэазапісы з пакараннямі смерцю і катаваннямі.

Паводле інфармацыі брытанскіх крыніц СЦМПЧ, масавыя забойствы адбыліся ў 21 населеным пункце правінцый Латакія, Тартус і Хама. Гэтыя раёны традыцыйна лічацца апорай алавітаў — рэлігійнай меншасці, да якой належыць зрынуты прэзідэнт Башар Асад.

У дакладзе гаворыцца, што «цывільныя асобы былі забітыя такім чынам, які не адрозніваецца ад аперацый сіл бяспекі былога рэжыму». Жыхары гэтых рэгіёнаў ахопленыя страхам. Адзін з іх паведаміў, што адбываецца «шмат нападаў і забойстваў з-за рэлігійнай прыналежнасці».

Праваабаронцы заклікаюць міжнародную супольнасць умяшацца, адправіць экспертаў для дакументавання злачынстваў і запатрабаваць ад новых сірыйскіх уладаў прыцягнуць вінаватых да адказнасці.

Новая сірыйская адміністрацыя, якая прыйшла да ўлады пасля таго, як у снежні мінулага года ўзброеныя атрады групоўкі «Хаяят Тахрыр аш-Шам» занялі Дамаск, раней абяцала абарону ўсіх меншасцяў. Аднак алавіты асцерагаюцца, што іхняя супольнасць падвергнецца рэпрэсіям — як за рэлігійную прыналежнасць, так і за падтрымку сям'і Асада.

Каментары4

  • Gorliwy Litwin
    09.03.2025
    Усход справа тонкая. Тут так прынята
  • Пытанне
    09.03.2025
    Тушыце свет, а што будзе, калі ў нас зменіцца ўлада, а ўзброеныя лукашысты (Карпенков, Караев, Балаба, і іншыя менты, кдбшнікі, спецназаўцы, і Азарёнок разам з імі - усе яны маюць зброю і кожны дзень трэніруюцца страляць), захочуць узяць рэванш і ізноў захапіць уладу і пачнуць узброены бунт?
    Па галоўцы іх будзем гладзіць? Ці дазволім нас расстраляць і ізноў захапіць уладу і вярнуць лукашызм?
  • Нічога не зробіш
    09.03.2025
    Традыцыя
    Пуцін і яго памагатыя.
    Караюць сьмерцю.

Цяпер чытаюць

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП17

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП

Усе навіны →
Усе навіны

Як вучыць дзяцей карыстацца штучным інтэлектам?2

Маскву і вобласць атакавалі ўкраінскія беспілотнікі

Кітай і ЗША дамовіліся аб «рамках» гандлёвай здзелкі напярэдадні сустрэчы Сі і Трампа

Беларусь чакае новая хваля савецкіх людзей з Латвіі і Эстоніі38

Паветраная прастора над Вільняй была адкрытая ў 4:30

ДАІ аб'явіла вайну маршруткам. А дзе яшчэ ў свеце катаюцца на іх?5

УСУ пашкодзілі дамбу пад Белгарадам3

Часопіс МЗС Расіі прапанаваў прымяняць ва Украіне савецкі досвед акупацыі Германіі6

Літва зноў закрыла мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП17

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць