Кіраўнік Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Каваленка назваў масіраваны ўдар па Расіі «сігналам Пуціну» аб неабходнасці спынення агню ў паветры.

Масіраваная атака на Маскву і Маскоўскую вобласць — «дадатковы сігнал» Уладзіміру Пуціну, заявіў кіраўнік Цэнтра процідзеяння дэзынфармацыі пры Радзе нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны (РНБА) Андрэй Каваленка на відэа, апублікаваным на яго ютуб-канале.
Каваленка назваў налёт дронаў на Маскоўскую вобласць «масіраваным» і «пакуль найбуйнейшым у гісторыі», які адбыўся на фоне перамоваў прадстаўнікоў ЗША і Украіны ў Саудаўскай Аравіі.
Мінабароны Расіі дала справаздачу аб 337 збітых беспілотніках, уключаючы 91 — над Маскоўскай вобласцю і 126 над Курскай вобласцю.
У Маскоўскай вобласці і Маскве ў выніку атакі загінулі тры чалавекі, больш за дзесяць параненыя.
Цяпер чытаюць
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х
«Я супраць. Мовы, якія пакінулі пасля сябе каланізатары ў Афрыцы, сталі шляхам да цывілізацыі». Алексіевіч адказала, як ставіцца да адмовы ад рускай мовы ва Украіне
Каментары