Вайна77

Расійскія прапагандысты паказалі Пуціна ў Курскай вобласці

Расійскія дзяржаўныя СМІ апублікавалі кадры, на якіх, як сцвярджаецца, Уладзімір Пуцін наведвае адзін з камандных пунктаў у Курскай вобласці. 

Валерый Герасімаў сустракае Пуціна каля ўваходу ў будынак. Скрыншот з відэа

На прадэманстраваных відэа Пуцін у вайсковай форме, яго сустракае начальнік Генеральнага штаба УС РФ Валерый Герасімаў.

Агенцтва ТАСС падкрэслівае, што Пуцін упершыню наведаў Курскую вобласць з моманту ўварвання ўкраінскіх войскаў у гэты рэгіён, якое адбылося 6 жніўня 2023 года.

Валерый Герасімаў заявіў, што на сённяшні дзень расійскія войскі кантралююць больш за 86% ад плошчы, занятай раней УСУ ў Курскай вобласці. Па словах начальніка Генштаба, за апошнія пяць дзён расійская армія ўзяла пад свой кантроль 24 населеныя пункты і 259 кв. км тэрыторыі.

У сваю чаргу, Уладзімір Пуцін заявіў, што Курскую вобласць «трэба цалкам вызваліць» і «падумаць пра стварэнне зоны бяспекі ўздоўж дзяржмяжы».

Пуцін у вайсковай форме падчас нарады. Скрыншот з відэа

У той жа час у незалежных расійскіх СМІ выказваюцца сумневы, што відэа з Пуціным сапраўды знятае ў Курскай вобласці і звяртаюць увагу на незвычайныя моманты ў ім. Так, каментуючы поўнае відэа з нарады Пуціна, выстаўленае супрацоўнікам тэлеканала «Расія» Паўлам Зарубіным, выданне «Медуза» адзначае:

«На ім у прэзідэнта Расіі незвычайна высокі голас, які да таго ж не супадае з карцінкай».

Праўда, у афіцыйным тэлеграм-канале Крамля пасля выклалі відэа выступлення Пуціна, на якім у яго ўжо нармальны голас.

Каментары7

  • Iмя
    12.03.2025
    Тройник, переходник :-)
  • Гэты Васіліч пляшывы а пцн-х.й.ло сядзіць у маскве
    12.03.2025
    Трайнік
  • Алесь
    12.03.2025
    Filipp, чакаем, калі Васіліч начэпіць фуражку. Цікава, як хутка пасля паменшыцца фуражка аграфюрэра? Яна павінная быць прынамсі на палову адсотку меншай за путлераўскую

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Дзісна, Тураў і Васілевічы — самыя маленькія гарады Беларусі. А хто яшчэ ў топе?5

«Хачу наведаць бабулю ў Беларусі». Як жывуць і адаптуюцца дзеці беларусаў-эмігрантаў у Еўропе4

«Ён не думаў, што будзе цалаваць мяне ў сраку». Трамп выказаўся пра адносіны з наследным прынцам Саудаўскай Аравіі13

«Свае — гэта слова, якое для мяне вызначае тэатр». Вялікая гутарка з акцёрам Міхасём Зуем пра сцэну, каманду і тэатр у эміграцыі2

Ад званкоў «з банка» да фэйкавых інвестыцый. Як махляры крадуць грошы з картаў1

Еменскія хусіты заявілі пра сваё далучэнне да вайны супраць Ізраіля4

Беларуская чыгунка закупіць 20 кароткіх электрычак на 4 вагоны. Вось што пра гэта вядома8

Трамп хоча перайменаваць Армузскі праліў у свой гонар9

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць