Навука і тэхналогіі33

ChatGPT адкрыў функцыю Deep Research для карыстальнікаў з самай таннай падпіскай. Вось як яна працуе і што можа

OpenAI анансавала, што функцыя Deep Research будзе даступнай для ўсіх, хто мае падпіску. Новы рэжым значна лепш аналізуе даныя, чым папярэднія функцыі — распавядаем.

ChatGPT. Фота: freemalaysiatoday.com/CC BY 4.0

Функцыя створаная для таго, каб вырашаць за вас задачы, у тым ліку побытавыя. Напрыклад, ён можа дапамагчы выбраць кававарку або пыласос, прааналізаваць сайт канкурэнта ці знайсці найлепшы варыянт для адпачынку. Але не ўсё так бязвоблачна.

Па-першае, яна працуе толькі на платных версіях ChatGPT, якія з Беларусі купіць праблематычна. Але гэта толькі палова бяды.

Па-другое, мадэль часта галюцыніруе. І гэта паказалі нашы тэсты.

У першым з запытаў мы папрасілі ChatGPT уявіць, што мы ладзім бізнэс-мерапрыемства. Мы ўказалі колькасць прадуктаў для фуршэту і папрасілі мадэль знайсці іх па самых танных цэнах на сайце «Едастаўка». ChatGPT задаў некалькі ўдакладняльных пытанняў і пачаў рэсёрч.

Удакладняючыя пытанні ад ChatGPT

Варта зазначыць, што гэта быў удалы кейс. Ён грунтоўна прааналізаваў сайт «Едастаўкі» і нават сам абыходзіў капчу. У выніку ChatGPT высветліў, што танней купляць на сайце для бізнэсу і оптам.

Прыкладна праз гадзіну ён выдаў вынік і нават склаў табліцу з усімі пазіцыямі. Мы праверылі — цэны супадалі, разлік быў карэктны.

Вынік даследвання ад ChatGPT

Пасля гэтага мы вырашылі праверыць, як ён справіцца з каталогам Анлайнера. І тут пачаліся праблемы.

Запыт быў такі — абяры мне ноўтбук па параметрах з зададзенымі характарыстыкамі. Характарыстыкі мы ўказалі даволі строга і ён сапраўды адшукаў патрэбныя мадэлі. Магчыма, гэта наша хіба, бо мы не ўказалі фактар наяўнасці як вырашальны. ChatGPT сам заўважыў, што адзін з ноўтбукаў «цяжка дастаць», таму параіў яшчэ два, якіх таксама не было ў наяўнасці.

Табліца першага рэсёрча ChatGPT

Таксама мы заўважылі, што ён не адрознівае прапановы новых ноўтбукаў і бэушных, якія прадаюцца па аб'явах.

ChatGPT заўважыў, што некаторыя ноўтбукі недаступныя, але ў рэчаіснасці яны ўсе былі недаступныя

Таму мы стварылі новы запыт — павялічылі суму, указалі фактар наяўнасці і папрасілі абраць аптымальны варыянт. Гэтым разам ён даў рады лепш і абраў рэалістычны варыянт.

Выніковы рэсёрч ChatGPT — ужо больш адэкватны

Наш вывад такі: функцыя можа быць карыснай, але слепа давяраць ёй не варта.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары3

  • Цетка з Беластока
    19.03.2025
    У прыкладзе з анлайнерам праблема не ў чаце, а ва няўдалым промпце
  • Жыпіты
    19.03.2025
    Гэта малое дзіця, якое павінна яшчэ вырасці і паразумнець.
    Карыстуйцесь пакуль сваім розумом, калі ён у вас ёсць.
  • Промт
    19.03.2025
    Цетка з Беластока, справа яшчэ ў тым, што пакуль што нармальнае карыстанне чатамГПТ патрабуе навыкаў праграмавання. То бок, гэта не інструмент для ўсіх аднолькава эфектыўны.

Цяпер чытаюць

Пісьменніца Таццяна Заміроўская расказала пра новую кнігу, сны пра Лукашэнку, кошт жыцця ў Нью-Ёрку і тое, чаму злуе на некаторых беларусаў10

Пісьменніца Таццяна Заміроўская расказала пра новую кнігу, сны пра Лукашэнку, кошт жыцця ў Нью-Ёрку і тое, чаму злуе на некаторых беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Прапагандысцкі тэлеграм-канал згадаў, як памерлы прэс-сакратар МНС Віталь Навіцкі аддана працаваў на іх11

Міністр па надзвычайных сітуацыях расказаў, як пазнаёміўся з жонкай2

«А дзе мае дакументы? Дзе пашпарт Ціханоўскага? Ці вырашылі вось так выкінуць?»14

У Польшчы ў дзясятках гарадоў прайшлі дэманстрацыі супраць міграцыі16

Сям'я мінскага рабочага 100 гадоў захоўвала кавалачак хлеба з памятнага абеду5

Самы паспяховы блогер-садавод Брэста перарабіў стары фургон у дачны домік ВІДЭА2

Чыноўнікі публічна прызналі, што бульбы ў крамах не хапіла з-за рэгулявання цэн5

Былы вядучы БТ, які звольніўся ў 2020-м і выехаў у Славакію, расказаў, як жыве цяпер5

У ЕС і ЗША паўтара года на падрыхтоўку да вайны з Кітаем і Расіяй — галоўнакамандуючы аб'яднанымі сіламі НАТА ў Еўропе10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пісьменніца Таццяна Заміроўская расказала пра новую кнігу, сны пра Лукашэнку, кошт жыцця ў Нью-Ёрку і тое, чаму злуе на некаторых беларусаў10

Пісьменніца Таццяна Заміроўская расказала пра новую кнігу, сны пра Лукашэнку, кошт жыцця ў Нью-Ёрку і тое, чаму злуе на некаторых беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць