Грамадства55

У Маладзечанскім раёне вяскоўцы змагаюцца з крамай, дзе прадаюць дрэнныя прадукты

Тое, што адбываецца ў пасёлку Сасновы Бор, мясцовая раёнка апісала пытаннем: «Чаму мы не можам жыць як у горадзе, дзе і цэны іншыя, і дарогі лепшыя, і сметніцы чысцейшыя?»

Сход жыхароў Сасновага Бору. Фота: kraj.by

4 сакавіка 98 жыхароў Сасновага Бору падпісалі зварот, дзе паскардзіліся на вясковую краму: асартымент якой «не змяняецца дзесяцігоддзямі», часта прадукты, асабліва малочка, пратэрмінаваныя.

Падпісанты звароту спадзяваліся на змену — каб на месца прыйшла іншая гандлёвая сетка.

Прадавачка крамы на зварот адказала, што подпісы ў ім сфальсіфікаваныя і зрабіла свой ліст — аб тым, як іншыя жыхары пасёлка яе падтрымліваюць.

Журналістка kraj.by сапраўды заўважыла ў краме парушэнні: некаторыя прадукты з лядоўні не былі падпісаны, у кураняці-бройлера падраная ўпакоўка, мінулы тэрмін прыдатнасці і непрывабны колер прадукту і іншыя праблемы.

Крама ў Сасновым Бору. Фота: kraj.by

Каб вырашыць пытанне з крамай і іншыя вясковыя праблемы, жыхары Сасновага Бору 13 сакавіка зладзілі агульны сход.

Маладыя жыхары вёскі расказалі, што ўжо доўгі час незадаволены прадуктамі ў мясцовай краме.

«Не магу купіць дзіцячую сумесь, падгузнікі, пюрэ або сок для малога. Прыйшла раз-другі — няма, больш не хаджу, езджу ў Маладзечна. Скончыўся маянэз на дзень нараджэння сына, у кастрычніку мінулага года, адправіла дзіця, а ён тэлефануе, што маянэзу няма. Уяўляеце, ніякага!» — выказалася адна з іх.

Іншая жанчына таксама дадала, што «не можа раніцай прачнуцца і пайсці ў краму за чымсьці смачным, даводзіцца ездзіць у горад».

Мясцовыя жыхары. Фота: kraj.by

Не падабаюцца жыхарам і тое, дзе ў вёсцы стаяць сметнікі, і што дарогі не робяць. На сход да іх выйшаў старшыня Мясоцкага сельвыканкама Алег Горбач.

Тэма сметнікаў непакоіць Горбача доўгі час, сказаў ён. Праблема з'явілася праз адрозненні ў меркаваннях адносна месца, дзе павінен быць усталяваны смеццевы кантэйнер. Адны хочуць бліжэй да хаты, іншыя — далей.

Як піша супрацоўніца газеты, вечар у Сасновым Бары атрымаўся «насычаным на эмоцыі».

Каментары5

  • Варона
    15.03.2025
    Гэта дзікунства (ячшэ з савецкага саюзу, а можа і раней), калі вясковыя людзі, якія вырошчваюць хлеб, даглядаюць тых жа кароў, вымушаны купляць чэрствы хлеб і скіслае малако. Мяркую, што калі б праца земляроба аплочвалася, як праца канадскага фермера, то і стаўленне да вяскоўцаў было б іншае. Але ж і прадукты тады б каштавалі іншых грошай. Як і павінны каштаваць тавары, на якія выдаткавана шмат часу і рэсурсаў.
  • /
    15.03.2025
    Тоже скоро вымрет.
  • жри что дают
    15.03.2025
    Ну и как тут без сильной руки?

Цяпер чытаюць

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м18

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м

Усе навіны →
Усе навіны

Работнікі МНС пад Мінскам выратавалі 28‑гадовага хлопца, які замярзаў у полі1

Сіноптыкі палохаюць халадэчай да 33 градусаў

У палове Малдовы знікла электрычнасць, маштабны блэкаўт адбыўся таксама ва Украіне4

Super Bowl 2026 стане самай дарагой трансляцыяй у гісторыі. Эль Фанінг будзе рэкламаваць маянэз, Лэдзі Гага — чыпсы, а Эма Стоўн будзе плакаць1

Беларусы пайшлі на той самы «Дом-2» — іх заклікаюць не ганьбіцца і ехаць дахаты13

У маразы птушкам патрэбна наша падтрымка. Як іх правільна карміць5

Ядзерны могільнік для адкідаў з БелАЭС могуць пабудаваць у Гомельскай вобласці4

Беларускага хакеіста, які касячыў у апошніх матчах у НХЛ, пераводзяць на індывідуальныя трэніроўкі2

Дзе гэтай ноччу было найхаладней?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м18

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць