Грамадства1414

«Ён у сейфе ў бяспецы». Ці ўдалося за год прадаць скандальны гадзіннік Франака Вячоркі?

Летась журналісты звярнулі ўвагу на дарагі гадзіннік Франака Вячоркі. Пасля розгаласу галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай вырашыў аддаць аксесуар на дабрачыннасць, прадаўшы яго на аўкцыёне. Цяпер «Белсат» пацікавіўся, ці была ўжо гэтая задума рэалізаваная. 

Гадзіннік Франака Вячоркі

«Мне яго падарыў чалавек, які вельмі шмат спрычыніўся да беларускай справы, займаўся і да 2020 года, і пасля 2020-га адраджэннем беларускіх мясцінаў. Многія яго ведаюць таксама. Ну ён, пабачыўшы, напэўна, што ў мяне няма гадзінніка, проста зняў свой з рукі і сказаў: вось табе, каб хутчэй вярнуцца ў Беларусь», — расказаў Франак Вячорка «Белсату» летась у сакавіку.

Кошт гадзінніка Omega, пра які ішла гаворка, можа дасягаць 9200 даляраў. Пасля розгаласу Вячорка прапанаваў аддаць яго на аўкцыён «на патрэбы ваяроў ці палітвязняў».

Летась у жніўні галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай паведаміў, што «гадзіннік пайшоў на дабрачынную ініцыятыву, будзе марафон салідарнасці, і там будуць адбывацца аўкцыёны ў падтрымку палітычных вязняў у Беларусі, і, думаю, там будзе разыграны гадзіннік».

Другі марафон салідарнасці меўся адбыцца ў кастрычніку, аднак яго адклалі на нявызначаны тэрмін. Такім чынам, і гадзіннік Вячоркі не пайшоў з малатка.

«Я не займаюся гэтым. Я яго перадаў даўным-даўно. Гадзіннік у бяспецы, ляжыць у сейфе з іншымі лотамі. Чакае на аўкцыён», — сказаў «Белсату» Франак Вячорка.

Дзе той сейф і хто мае да яго доступ, ён удакладняць не стаў.

Актывістка Наста Базар, якая займалася арганізацыяй марафону, што не адбыўся летась, удакладніла для «Белсата», што «з Франакам была вусная згода, што, калі будзе марафон з аўкцыёнам, ён выставіць свой гадзіннік»:

«Гэтага гадзінніка я ніколі не трымала ў руках. Ніводную рэч для аўкцыёну мы не планавалі фізічна мець. Ідэя была ў тым, каб людзі самі выстаўлялі і перадавалі пакупнікам».

Колішняя прадстаўніца Аб'яднанага пераходнага кабінету ў сацыяльнай палітыцы Вольга Гарбунова, адказная на той пасадзе за марафон салідарнасці, запэўніла карэспандэнта «Белсату», што перадаванне лотаў арганізатарам акцыі нават не абмяркоўвалася:

«Паводле нашых дамоўленасцяў, асобы, якія падтрымалі марафон аўкцыёнам, мусілі самі гэта арганізаваць у сваіх акаўнтах у сацсетках. Такая дамоўленасць была і з Франакам. Шкада, што нічога не атрымалася зрабіць».

Вячорка на гэта адказаў, што «аўкцыёнамі не займаецца»:

«Я аўкцыёнамі не займаюся. Я аддаў на марафон, хай робяць што палічаць патрэбным. Гадзіннік чакае аўкцыёну ці марафону. Калі нейкая ініцыятыва гатовая арганізаваць такі аўкцыён на падтрымку палітвязняў, я толькі падтрымаю».

Дарадца Ціханоўскай запэўніў, што для дабрачыннага аўкцыёну падрыхтавалі не толькі ягоны хранограф.

«Людзі з Офіса і Кабінета сабралі рэчы для марафону, але марафон і аўкцыён пакуль так і не адбыўся. Таму рэчы ляжаць і чакаюць моманту», — падсумаваў Франак Вячорка.

Каментары14

  • Часики тикают
    18.03.2025
    Ждём сигнала!
  • ?
    18.03.2025
    гэта ж якой трэба быць **ай, каб так спачатку так падарункі прымаць, а потым іх яшчэ і прадаваць

    [Зрэдагавана]
  • Імя
    18.03.2025
    [Рэд. выдалена]
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Айцішніца, якая вярнулася з эміграцыі, пахвалілася, што ідзе выступіць на АНТ — у каментарах адкрыўся партал у пекла21

Айцішніца, якая вярнулася з эміграцыі, пахвалілася, што ідзе выступіць на АНТ — у каментарах адкрыўся партал у пекла

Усе навіны →
Усе навіны

У Таджыкістане адмянілі крымінальную адказнасць за лайкі ў сацыяльных сетках6

Ажаніліся блогер Мікіта Мелказёраў і ню-мадэль Ліна Цапава47

Ва ўрадзе назвалі дату, калі беларусам давядзецца на 100% аплачваць жыллёва-камунальныя паслугі10

«Пуцін задае бардэлю парадак дня». Прапаганда выкручваецца перад перамовамі ў Стамбуле17

Зянковічу запрасілі двух стылістаў і нават купілі трусы: што засталося за кадрам інтэрв’ю АНТ у гатэлі «Еўропа»5

«Рэформ» адказаў Бугаю: «Лукашэнка застанецца сам-насам з Расіяй»32

У Гродне МАЗ праваліўся ў глыбокую яму. Дастаць яго будзе цяжка ФОТАФАКТ1

Маршрутчыка, які падмануў гаротных жанчын на 68 тысяч рублёў, асудзілі на чатыры гады

Расіянін на «Доджы» разагнаўся да 200 км/г на трасе М1. Але ад ДАІ не ўцёк9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Айцішніца, якая вярнулася з эміграцыі, пахвалілася, што ідзе выступіць на АНТ — у каментарах адкрыўся партал у пекла21

Айцішніца, якая вярнулася з эміграцыі, пахвалілася, што ідзе выступіць на АНТ — у каментарах адкрыўся партал у пекла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць