Свет11

Макрон сустрэнецца з Шольцам і Мерцам для абмеркавання еўрапейскай бяспекі

Прэзідэнт Францыі хоча прыцягнуць Германію ў сваю «кааліцыю ахвотных» для падтрымкі Украіны. Гэтую кааліцыю ён разам з брытанскім прэм’ер-міністрам Кірам Стармерам фарміруе ўжо некалькі тыдняў, піша Bild.

Эмануэль Макрон. Фота: Ludovic / AP

Макрон і кандыдат у канцлеры Фрыдрых Мерц сустрэнуцца за вячэрай у Берліне. Галоўнымі тэмамі перамоў стануць тэлефонная размова Пуціна і Трампа, а таксама пытанне бяспекі Еўропы без удзелу ЗША. У выніку гаворка ідзе пра вайну і мір, а таксама мільярды еўра грошай падаткаплацельшчыкаў.

Не выключана, што Макрон і Мерц абмяркуюць ідэю размяшчэння французскай ядзернай зброі ў Германіі і іншых краінах ЕС.

«Я хачу верыць, што ЗША застануцца на нашым баку. Але мы павінны быць гатовыя да таго, што гэтага можа не адбыцца», — адзначыў Макрон.

Крытыкі гэтай ініцыятывы мяркуюць, што Францыя хоча мадэрнізаваць свой ядзерны арсенал за чужыя грошы, не будучы гатовай раздзяліць права прыняцця рашэнняў па яго выкарыстанні.

Мерц адкрыты да прапановы аб ядзерным шчыце. Кандыдат у канцлеры заявіў Bild, што зараз «як ніколі» ў інтарэсах Германіі весці гэтую дыскусію без табу: «Улічваючы сітуацыю, што склалася, нам неабходна абмеркаваць гэтыя пытанні не толькі з Францыяй, але і з Вялікабрытаніяй. Разам з ЗША нам патрэбны сумесны ядзерны шчыт абароны для Еўропы».

Дзейны канцлер Олаф Шольц, наадварот, лічыць, што амерыканская ядзерная зброя ў Германіі незаменая і не хоча, каб Трамп наогул задумаўся пра яе вывад.

Таксама будзе абмяркоўвацца «Белая кніга» аб будучыні еўрапейскай абароны, якую рыхтуе Еўракамісія. Вядома, што яна ўключае прапановы па стварэнні сумесных сістэм СПА.

Каментары1

  • Барадзед
    19.03.2025
    В бундесвер менее тысячи танков, это катастрофически мало. Нужно 10 000.

Цяпер чытаюць

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі6

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі

Усе навіны →
Усе навіны

На Кацярыну Ваданосаву завялі крымінальную справу за рэабілітацыю нацызму — за фільм пра Кубэ38

«Часам кажу, што працую ў б'юці-сферы»: як беларуска грыміруе памерлых1

Вядомы беларускі топ-менеджар пахваліўся, што вывучыў французскую да ўзроўню В1 за чатыры месяцы4

Зяленскі: Украіна цяпер мае «карты», і ўсе гэта зразумелі4

Цапкала кажа, што абмеркаваў у ЗША крокі, калі праваляцца намаганні Трампа па вызваленні беларускіх палітвязняў4

У чэмпіянаце Беларусі будзе гуляць футбаліст зборнай Ямайкі, гэта самы дарагі гулец першынства краіны3

Улады Мінска адказалі, калі ў Чыжоўцы знікне смурод

ЗША знішчылі больш за дзясятак іранскіх вайсковых караблёў у Армузскім праліве, прызначаных для ўстаноўкі мін ВІДЭА2

Драма на фінішы: школьны настаўнік вырваў перамогу на марафоне ў ЗША за долю секунды ВІДЭА3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі6

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць