Грамадства2222

Беластоцкі эмігрант пахваліў прапагандысцкі фільм «Чужое неба», які нават не глядзеў — за 30 еўра

Цяпер прапагандысты смяюцца з Уладзіміра Лазарава і робяць выгляд, што ён даў ім асэнсаваны каментар пасля прагляду гэтага кіно.

Скрыншот з відэаводгуку Уладзіміра на фільм «Чужое неба»

У праўладных памыйных каналах апублікавалі відэаводгук на прапагандысцкі фільм «Чужое неба» ад бабруйскага актывіста Уладзіміра Лазарава, які цяпер жыве ў эміграцыі ў Беластоку.

Зрэшты, Лазараў быў і адным з герояў кіно. Яму яшчэ ў верасні 2024 года пазванілі ў тэлеграм «свае хлопцы, змагары з Вільні», якія папрасілі падрыхтаваць матэрыял для іх медыя. Але ні імёнаў, ні назвы гэтага медыя Уладзімір не запомніў і не ўдакладняў.

За чарговы эксклюзіў цяпер выдаецца «рэцэнзія» на фільм, якой Лазараў нібыта падзяліўся з дзяржаўнымі журналістамі пасля прэм’еры.

Насамрэч, гэты ролік Уладзімір адправіў заказчыкам зранку 18 сакавіка, прэм’ера ж фільма адбылася толькі ўвечары.

Як жа Уладзімір змог ацаніць фільм, які яшчэ не бачыў?

«Ну так, я яго не бачыў. Але па просьбе сказаў пару добрых словаў пра яго, — пракаментаваў «Нашай Ніве» Лазараў. — Гэта ж толькі праз суткі стала вядома, што са мной чэкісты размаўлялі. А тады [здавалася, што гэта] былі свае, апазіцыянеры. Мне проста даслалі тэкст і папрасілі яго агучыць на камеру».

За гэты водгук Уладзіміру ў той жа дзень перавялі 30 еўра (каля 100 беларускіх рублёў).

«Добрага мала, канечне, у тым, што так атрымалася, але я не раблю з гэтага трагедыі сусветную, каб лезці ў пятлю. Рознае здараецца: і на роўнай дарозе можна нагу зламаць іншым разам. Я потым паглядзеў, што мяне найбольш падкупіла: яны сказалі, што прадстаўляюць медыярэсурс Warta (сайт прыхільнікаў, Зянона Пазняка — НН). Я як даведаўся, што да чаго, адправіў ім смс-ку з мацернымі словамі. Яны прачыталі, што я пра іх думаю, але ў адказ нічога».

Каментары22

  • Бугай
    20.03.2025
    А што ў фільме непраўда?
    Што людзі самі па сябе выжываюць?
    Што ім фонды не дапамагалі? (толькоі зборы рабілі іне вядома куды грошы пайўлі)
  • Фактчэк
    20.03.2025
    Менавіта Пазняк і быў асноўнай мэтай рэжыму, каляофісных аператарак і актывістаў кішэннага ЕГУ.
  • Answer
    20.03.2025
    30 евро лишними не будут! Лучше потратить их в Żabkę, чем оставлять Гэбне.

Цяпер чытаюць

Алексіевіч: Адно з самых моцных уражанняў у жыцці — калі я апынулася ў натоўпе ў 2020 годзе6

Алексіевіч: Адно з самых моцных уражанняў у жыцці — калі я апынулася ў натоўпе ў 2020 годзе

Усе навіны →
Усе навіны

Экс-фігурыст зборнай Беларусі пажыццёва дыскваліфікаваны праз справу аб сэксуальным гвалце8

У Мінску сталі падключаць сувязь 5G1

Золата, акцыі, нерухомасць. Куды лепей інвеставаць у 2026 годзе15

Турыстам давядзецца плаціць па два еўра, каб падысці да знакамітага рымскага фантана Трэві3

Бяляцкі: Большасць людзей не падтрымлівае Лукашэнку, гэта я скажу адназначна52

Беларусы атрымліваюць паведамленні аб праверцы банкаўскай карткі. Яны сапраўдныя?3

За палітыку асудзілі кандыдатку біялагічных навук, лаўрэатку стыпендыі Лукашэнкі для таленавітай моладзі4

З абсерваторыі Мінскага планетарыя знялі купал3

«Пытанне выжывання»: прэзідэнт, які абвясціў вайну аблысенню2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алексіевіч: Адно з самых моцных уражанняў у жыцці — калі я апынулася ў натоўпе ў 2020 годзе6

Алексіевіч: Адно з самых моцных уражанняў у жыцці — калі я апынулася ў натоўпе ў 2020 годзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць