У Пецярбургу зборшчыка мэблі з Беларусі да смерці прыціснула лістамі ДСП.

На мэблевай вытворчасці лістамі ДСП прыціснула двух рабочых, адзін з іх — беларус — памёр, другі ў цяжкім стане, піша 78.ru.
Трагедыя адбылася ў памяшканні індывідуальнага прадпрымальніка, які займаецца зборкай мэблі. 22 сакавіка на мэблевай вытворчасці ў Неўскім раёне Пецярбурга падчас перамяшчэння лістоў ДСП прыціснула дваіх рабочых: 31-гадовага мужчыну з Беларусі і 48-гадовага мужчыну з Прыморскага краю. Іх шпіталізавалі ў цяжкім стане.
У беларуса дыягнаставалі закрытыя траўмы грудной клеткі з пашкоджаннем унутраных органаў. Праз цяжкі стан яго змясцілі ў рэанімацыю, дзе ён пасля памёр.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары