Мова22

Беларускую мову дадалі ў папулярны генератар субцітраў

З яго дапамогай таксама можна перакладаць на беларускую мову відэа, агучаныя на іншых мовах. 

Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода».

Мабільная праграма Captions дазваляе аўтаматычна дадаваць субцітры на створанае відэа з дапамогай штучнага інтэлекту. Беларускія карыстальнікі дадатку заўважылі, што беларуская з'явілася ў спісе моў, на якіх можна ствараць подпісы.

З'яўленне беларускай мовы ў Captions цяпер дае магчымасць кожнаму не толькі генераваць субцітры на беларускай мове літаральна ў два клікі, але і перакладаць на беларускую мову відэа, агучаныя на англійскай, нямецкай і іншых мовах.

Пра даданне беларускай мовы ў праграму даўно прасілі яе беларускія карыстальнікі. Улетку 2024 года пад петыцыяй за даданне беларускай мовы падпісалася больш за 800 чалавек. 

«Мне прыемна абвясціць, што цяпер мы падтрымліваем беларускую мову. Вельмі дзякуем вам за галасаванне і цярпенне!» — адказала Captions у паведамленні пад петыцыяй.

Каментары2

  • Віка
    26.03.2025
    А ў ютубе пры праглядзе відэа можна карыстацца Captions? Ці як гэта працуе?
  • інтэрнаўт
    27.03.2025
    Віка, на ютубе ў наладах субтытраў любыя субтытры можна аўтаматычна перакладаць на беларускую. Нядрэнна працуе

Цяпер чытаюць

Ціханоўская павіншавала беларусаў разам з Калеснікавай, Севярынцам і Латушкам14

Ціханоўская павіншавала беларусаў разам з Калеснікавай, Севярынцам і Латушкам

Усе навіны →
Усе навіны

Названы пераможца конкурсу на найлепшы новы графічны знак для беларускага рубля11

У навагоднюю ноч месцамі да мінус 20°С, днём да мінус 12°С

Чэргі паўсюль. Што робіцца ў супермаркетах напярэдадні Новага года2

Шакуючая страта года, таямнічыя знікненні, дыкпікі і дэпартацыі — асноўныя людзі і падзеі 2025 года14

У Беларусі зноў працягнулі забарону на ўвоз Nivea1

У мінскім аэрапорце затрымліваюцца авіярэйсы

Навагодняя афіша ў Мінску: куды пайсці пасля бою курантаў8

У якім парадку выкладваць слаі для селядца пад шубай: самы ўдалы рэцэпт7

Украінскія дроны атакавалі НПЗ і порт Туапсэ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская павіншавала беларусаў разам з Калеснікавай, Севярынцам і Латушкам14

Ціханоўская павіншавала беларусаў разам з Калеснікавай, Севярынцам і Латушкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць