Грамадства99

Аляксандр Куўшынаў расказаў, каму пойдуць грошы, аддадзеныя за гадзіннік Франака Вячоркі

Бізнэсмен Аляксандр Куўшынаў, які перамог на зладжаным Франакам Вячоркам аўкцыёне па продажы скандальнага дарагога гадзінніка і заплаціць за яго 5000 даляраў, паведаміў у фэйсбуку, каму ён, згодна з ранейшай дамоўленасцю, гэтыя грошы перавядзе.

Фота з фэйсбука Франака Вячоркі

Куўшынаў паведаміў, што грошы пойдуць на патрэбы дзвюх беларускіх ініцыятыў у Вільні:

  • Razam — фонд, які дапамагае беларусам у Літве, ладзіць культурніцкія мерапрыемствы і вядомы сваёй тэатральнай студыяй.
  • Віленскі беларускі музэй імя Івана Луцкевіча, у якім ладзяцца выставы, лекцыі, канцэрты, працуе школа выхаднога дня, дзе займаюцца дзясяткі беларускіх дзетак, якія вымушана пакінулі Радзіму.

«Усе гэтыя ініцыятывы выжываюць дзякуючы данатам, і часта такім раптоўным, як мой», — адзначае бізнэсмен і нагадвае, што ў беларусаў, якія жывуць у Польшчы і Літве, ёсць магчымасць падтрымліваць беларускія ініцыятывы цалкам бяспечна і нават не заплаціўшы за гэта ні капейкі.

Калі вы плаціце падаткі ў Літве ці Польшчы, то 1,2—1,5% ужо аплачанага падаходнага падатку за мінулы год можна пераразмеркаваць на карысць беларускіх арганізацый.

«Простая матэматыка — 4000 беларускіх айцішнікаў заплацілі летась у Літве каля 100 мільёнаў еўра падаткаў. То-бок мы можам накіроўваць больш за 1 мільён еўра штогод на беларускія праекты. А калі ўсе 50 000 беларусаў з ДНЖ у Літве зрабілі б тое ж — сума была б у разы большай», — піша Куўшынаў.

А «Наша Ніва» падрыхтавала падрабязныя гайды, як гэта практычна здзейсніць як у Польшчы, і ў Літве. 

Як падаць падатковую дэкларацыю ў Польшчы ці Літве і падтрымаць «Нашу Ніву»

Каментары9

  • Pavel
    26.03.2025
    Лухта. Колькі трэба зарабляць, каб плаціць 25000 падаткаў за год? Хто з беларусаў зарабляе больш за 9000? За гадзіннікам чарга б стаяла.
  • Сорам нейкі
    26.03.2025
    Куўшынаў Саша, навошта твае 5000 гэтыя нейкім замежным арганізацыям, якія да Беларусі маюць вельмі апасрэдаваныя адносіны? Каму плаціць тыя міл'ёны? Там сумленных ужо не засталося!
    Уладкуй лепш нашых людзей у сябе, каб на панэлях не стаялі і не пабіраліся праз тыя Фрыдам Гаўсы. Навучы, дай магчымасць, пастаў хоць намінальны заробак - людзі і падатак потым сваім адсцягнуць, і будуць з удзячнасцю пахаць, і не будуць жабрачыць.
    Ішоў пяты год "змагання"!
  • Проста жыхар
    26.03.2025
    Ўжо і Франак гадзіннік прадаў, і грошы з продажу ахвяравалі на беларускія ініцыятывы, а ў каментарах усё адно ныюць. Можа, праблема не ў Франаках і гадзінніках, а проста камусьці хочацца паскавытаць з нагоды і без?

Цяпер чытаюць

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА3

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск40

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі2

У Магілёве будуць судзіць маладую маці — яна зрабіла з немаўляці інваліда4

Пад Мінскам хочуць пабудаваць царкву ў выглядзе велізарнага звона з цыбулінай11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА3

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць