Грамадства22

Маршрутчык гадамі падманваў даверлівых жанчын і выцягнуў з іх амаль 70 тысяч рублёў

48-гадовы жыхар Маладзечанскага раёна шмат гадоў працаваў кіроўцам маршруткі «Мінск-Нясвіж-Клецк-Сіняўка», а паралельна праявіў сябе як сапраўдны майстар уздзеяння на людскія пачуцці. У выніку яго ахвярамі сталі пяць даверлівых жанчын, якія агулам страцілі амаль 70 тысяч рублёў, паведамляе Следчы камітэт.

Гісторыя пачалася амаль 10 гадоў таму, у 2016 годзе. Кіроўца маршруткі, які выклікаў давер да сябе знешнасцю і падвешаным языком, магічна ўздзейнічаў на некаторых пасажырак. Ён прадстаўляўся ім былым святаром, расказваў пра трагічную гібель сям'і ў аўтакатастрофе, а таксама пра сваю ганаровую місію — дабрачынную дзейнасць у дзіцячым хоспісе ў Бараўлянах.

Пасля расказвання гэтых гісторый афлайн камунікацыя пераходзіла ў віртуальную прастору. Падчас перапісак кіроўца праяўляў увагу і клопат, прызнаваўся ў сімпатыях і нават любові, але ніколі не пераходзіў межы дазволенага. А пасля пачыналіся просьбы аб фінансавай дапамозе: то на пахаванне дзіцяці з хоспіса, то на тэрміновую аперацыю бацьку ў Германіі, то на рэабілітацыю ўсё таго ж сваяка ў Маскве.

Даверлівыя жанчыны аддавалі махляру апошняе. Адна з ахвяр, жанчына з мужам-інвалідам і двума непаўналетнімі дзецьмі, страціла больш за 16 тысяч даляраў, другая аддала ўсе свае ашчаджэнні, назапашаныя гадамі, — 7500 даляраў ЗША — на «рамонт аўтамабіля». Трэцяя аформіла на сваё імя крэдытную карту «Халва» і перадала яе мужчыну. Пасля ёй прыйшлося залазіць у даўгі, каб разлічыцца з банкам.

Чацвёртай жанчыне ашуканец перадаў просьбу аб дапамозе ад імя яе былога сужыцеля, пераконваючы жанчыну сабраць буйную суму. Пасля гэтыя грошы былі аддадзеныя як задатак за дом, які мужчына збіраўся купіць у гэтага самага сужыцеля.

Апошняй пацярпелай ён расказаў пра планы адкрыць свой маршрут, але для рэалізацыі бізнэсу не хапала грошай на куплю мікрааўтобуса. Жанчына паверыла і ўзяла для яго крэдыт у банку на 5800 рублёў. Першыя месяцы мужчына спраўна плаціў працэнты, а потым знік, пакінуўшы яе сам-насам з абавязкам.

Калі махлярскія схемы раскрыліся, прадпрымальны маршрутчык спрабаваў схавацца і нейкі час яму гэта паспяхова ўдавалася. Аднак у снежні 2024 года шанцаваць яму перастала. Аднойчы ўвечары, падчас звычайнай праверкі дакументаў, ягоны аўтамабіль быў спынены супрацоўнікамі ДАІ. Мужчыну затрымалі і перадалі следчым органам.

Усяго ў ягоныя ашуканскія сеткі трапілі 5 жанчын, махляр завалодаў іх грашыма на агульную суму звыш 68 тысяч рублёў. Грошы ён траціў на арэнду камфартабельнага жылля, куплю дарагіх гаджэтаў, абслугоўванне прэстыжнага аўтамабіля і ўвогуле нябеднае існаванне.

Дзеянні 48-гадовага кіроўцы маршруткі кваліфікаваныя следчымі Нясвіжскага раённага аддзела Следчага камітэта па ч. 4 арт. 209 (махлярства, здзейсненае ў асабліва буйным памеры) Крымінальнага кодэкса Беларусі. 

Каментары2

  • Filipp
    31.03.2025
    Эх жанчына, за прыгожую мардашку гатовыя апошняя аддаць.
  • Тэкля
    31.03.2025
    Бяз****лыя. Прабачце, але па-іншаму гэтых жанчын назваць нельга

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Што вядома пра беларуса, які загінуў ля Эльбруса7

Што вядома пра беларуса, які загінуў ля Эльбруса

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам стварылі Парк ледавіковага перыяду

Ізраільская армія заклікала жыхароў Газы эвакуявацца ў «гуманітарную зону»1

Ілля Чарапко-Самахвалаў пакідае «Пятлю прыхільнасці»1

Вячорка: Калі сапраўды будуць вызваленыя 1300—1400 чалавек, гэта будзе вялікая перамога для Белага дома, Трампа і свабоднай Беларусі17

У Мінску ДАІ ганялася за падлеткамі на электрасамакатах2

Ілан Маск можа стаць першым у гісторыі трыльянерам — Tesla прапанавала рэкордны кантракт3

У Расіі затрымалі французскага веласіпедыста. Ён хацеў пабіць сусветны рэкорд, праехаўшы ад Лісабона да Уладзівастока3

У Мінску пачнуць тэсціраваць аплату праезду картай ужо ў верасні1

Гродзенскага падлетка адправілі ў школу ў Літву — ён вывучыў літоўскую і цяпер перакладае ў Еўрапарламенце. Перакладаў ён і Ціханоўскіх30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра беларуса, які загінуў ля Эльбруса7

Што вядома пра беларуса, які загінуў ля Эльбруса

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць