Грамадства2525

Праваабаронцы выступілі супраць новай пасады ў дэмсілах

Каардынацыйная Рада прапанавала увесці новую пасаду — упаўнаважанага па правах грамадзян Беларусі. Праваабаронцы не падтрымалі гэта. 

Праект стварэння інстытута ўпаўнаважанага па правах грамадзян Беларусі разглядаўся на апошніх слуханнях КР. 

Сёння вядучыя беларускія праваабарончыя арганізацыі апублікавалі сваю пазіцыю адносна ініцыятывы. Яны мяркуюць, што такая структура ў сённяшніх умовах будзе неэфектыўнай і не апраўданай.

У дакуменце адзначаецца, што прапанаваны мандат — занадта шырокі і дубліруе дзейнасць ужо існуючых праваабарончых арганізацый, грамадзянскіх ініцыятыў і міжнародных механізмаў. Упаўнаважаны ў нармальнай дзяржаве мае іншыя статус і магчымасці, у тым ліку дзяржаўнае фінансаванне і рэальныя паўнамоцтвы. У выгнанні такіх умоў няма — таму новая структура будзе фармальнай і сімвалічнай, звяртаюць увагу праваабаронцы. 

Праваабаронцы таксама крытыкуюць назву («па правах грамадзян Беларусі»), якая супярэчыць міжнародным стандартам, бо інстытут Упаўнаважанага павінен абараняць правы ўсіх людзей, а не толькі грамадзян краіны. Акрамя таго, звароты да такой структуры з тэрыторыі Беларусі могуць быць небяспечнымі для людзей — асабліва калі сам інстытут будзе прызнаны «экстрэмісцкім».

Замест гэтага праваабаронцы прапануюць дэмсілам стварыць асобную пазіцыю, адказную за абарону правоў беларусаў у выгнанні. Такая структура мела б рэальны сэнс і магла б узаемадзейнічаць з замежнымі інстытутамі.

Пад зваротам падпісаліся Беларускі Хельсінкскі Камітэт, «Вясна», Human Constanta, «Прававая ініцыятыва», Беларускі ПЭН і іншыя арганізацыі.

Каментары25

  • ДИН
    02.04.2025
    Конкуренция, однако)))
  • Имя тебе РЕ-А-ЛИИ
    02.04.2025
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Дзіўныя навіны
    02.04.2025
    Ніводнай персаналіі, ніякіх канкрэтнасцяў.і

Цяпер чытаюць

Андрэя Павука, які трапіў у Літве ў моўны скандал, звольнілі

Андрэя Павука, які трапіў у Літве ў моўны скандал, звольнілі

Усе навіны →
Усе навіны

Рыбак, які шукаў чарвякоў, выпадкова знайшоў адзін з найбуйнейшых срэбных скарбаў Сярэднявечча

«Новая хатка, толькі цесненькая». Чым была труна ва ўяўленні продкаў беларусаў1

Тэгеран паабяцаў аднавіць свае ядзерныя аб'екты з большым размахам1

У Беларусі выпусцілі мікрааўтобус бізнэс-класа ФОТЫ25

У мінскім гандлёвым цэнтры зрабілі гардэроб3

У пенсіянера ў Валожынскім раёне з дому зніклі $180 тысяч5

ChatGPT больш не будзе даваць канкрэтныя парады ў медыцыне, фінансах і праве4

Спявачка Ёлка прыбрала з хіта згадванне кіеўскага аэрапорта Барыспаль на выступе ў Маскве18

Уладальнік «Маёнтка Падароск» лічыць незаконным аўкцыён па продажы сядзібы. Ён накіраваў прэтэнзію ў райвыканкам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Андрэя Павука, які трапіў у Літве ў моўны скандал, звольнілі

Андрэя Павука, які трапіў у Літве ў моўны скандал, звольнілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць