Свет2020

Украіна пераймянуе свае капейкі ў шагі

«Ужо сёлета плануецца выпусціць 20 мільёнаў манет наміналам 50 шагоў», — расказаў у інтэрв'ю кіраўнік Нацыянальнага банка Украіны Андрэй Пышны.

Наступны тыраж украінскіх манет будзе ўжо не ў капейках, а ў шагах. Старыя манеты таксама застануцца ў абарачэнні.

«Не будзе прымусовага вымання капейкі. Проста на замену будзе чаканіцца манета ўжо з назвай «шаг», — дадаў Пышны.

«Сімвалізм гэтага рашэння значна мацнейшы. Мы канчаткова вычышчаем з украінскага заканадаўства ўсё, што хоць неяк нас родніць з «Масквой». Усе грашовыя рэформы іншых краін пасля распаду Савецкага Саюза адбываліся кардынальна, на глыбінным узроўні, у кожнай былой рэспубліцы, нідзе не засталіся капейкі, акрамя Расіі і Беларусі.

Таму першы напрамак крытыкі — выдаткі — неактуальны. Другі — «не час». Ва Украіне цяпер велізарны запыт на аднаўленне нашай сапраўднай гісторыі і культуры. Мы змяняем назвы вуліц, мы разумеем, што ў нас ёсць уласныя гістарычныя, культурныя, палітычныя постаці. Мы сябе нібыта знаходзім нанова. І калі мне кажуць: «Не час», я пытаюся: «А калі час вяртаць сваё, калі не цяпер, скажыце?»», — сказаў кіраўнік Нацбанка Украіны.

Каментары20

  • Потужно
    04.04.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Andrew
    04.04.2025
    Цікава, Поменяли название на такое, какое в Украине посчитали нужным. Вас забыли спросить что и как они должны делать.
  • Filipp
    04.04.2025
    Гэта ўсё дурасць, лепей заняцца альбо вайной, альбо дыпламатыяй.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню14

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Усе навіны →
Усе навіны

«Казахстанскі квартал» і новабудоўлі ў Чыжоўцы, Масюкоўшчыне, Лошыцы. Як будзе забудоўвацца Мінск3

Галоўны трэнер «Нёмана» выканаў дзіўны танец пасля перамогі ў матчы Лігі канферэнцый

«Змагла развітацца па-людску». У Польшчы ў беларускі памёр муж — яна расказала, як даставіла прах на радзіму і арганізавала пахаванне

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму11

Францыя вырашыла прызнаць Палесцінскую дзяржаву. Ізраіль заявіў, што гэта «ўзнагарода за тэрарызм»15

Каранавірус паскорыў старэнне мозгу нават у тых, хто не хварэў4

Мінскае «Дынама» без шанцаў прайграла албанскай «Эгнаціі»2

Тавары з «Пагоняй» прадавалі, нягледзячы на забароны11

Стала вядома, як рагачоўскі завод працуе на расійскую вайсковую прамысловасць5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню14

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць