Грамадства1515

Пазняк ці Ціханоўская, Караеў ці Коля Лукашэнка: казахскія геймеры стварылі шмат альтэрнатыўных рэальнасцяў Беларусі

Казахскія геймеры стварылі відэа Post-Lukashenko у стылі гульні Hearts of Iron 4. Яны паказалі альтэрнатыўныя рэальнасці Беларусі — тыя, у якой няма Аляксандра Лукашэнкі. Варыянтаў шмат, але далёка не ўсе яны пазітыўныя.

У відэа можна пабачыць кадры, знятыя падчас пратэстаў 2020 года. Кожны герой гэтай «гульні» мае асабістую картку. Пра прыхільнікаў перамен распавядаюць незалежныя СМІ — «Наша Ніва», Tut.by, «Радыё Свабода» і іншыя. Пра ябацек — БелТА, СТБ і «Советская Белоруссія».

Напрыклад, на картцы Святланы Ціханоўская пазначана, што рэвалюцыя, якую яна ўзначаліла, перамагла ў краіне. Лукашэнка збег у Расію, а часовы ўрад абвясціў аб разрыве адносін з гэтай краінай і збліжэннем з Еўрасаюзам. Але ж канец змрочны: пазначана, што Пуціну такія перамены не спадабаліся, і цяпер не зразумела, ці зможа Беларусь захаваць незалежнасць.

Затое ў гэтай жа рэальнасці застаецца жывым мастак Алесь Пушкін. Ён стварае сваю партыю, якая плануе дапамагаць творчым людзям рэалізоўваць свой патэнцыял.

Зянону Пазняку таксама пакінулі магчымасць перамагчы. І пра гэта, дарэчы, паведамляе «Наша Ніва». Ён, стаўшы прэзідэнтам, імкнецца аднавіць адносіны з усім светам.

Існуе варыянт, у якім у барацьбе за ўладу перамагае Юрый Караеў. Адзначаецца, што яго падтрымалі выключна сілавікі. Але, нягледзячы на жорсткую лінію палітыкі Караева, у яго атрымліваецца наладзіць адносіны з ЗША.

Ды і Качанавай добрыя казахстанскія геймеры далі магчымасць сесці ў прэзідэнцкае крэсла. У яе гонар чыноўнікі ладзяць урачысты мітынг, на якім віншуюць са знішчэннем апошніх змагароў.

Майстар фотаздымкаў Алег Гайдукевіч, стаўшы на чале краіны, абяцае працягваць курс Аляксандра Лукашэнкі, а таксама спрабуе «Зрабіць Беларусь зноў вялікай».

Ёсць сярод персанажаў і Коля Лукашэнка, якога стваральнікі відэа называюць сэрцаедам. У гэтым варыянце альтэрнатыўнай рэальнасці Аляксандр Лукашэнка вырашыў зрабіць з Беларусі еўрапейскі варыянт Паўночнай Карэі. Ён канчаткова закрыў межы краіны, узмацніў прапаганду — а пасля перадаў уладу малодшаму сыну. «Советская Белоруссія» сцвярджае, што ўсе меры накіраваныя выключна на ўзмацненне суверэнітэту краіны.

Які варыянт альтэрнатыўнай рэальнасці падабаецца больш за ўсё, вырашайце самі.

Каментары15

  • Барадзед
    05.04.2025
    Няма чаго рабіць тым геймерам
  • Беларусь глыбокая
    05.04.2025
    "Які варыянт альтэрнатыўнай рэальнасці падабаецца больш за ўсё, вырашайце самі."

    ніякі з гульні.
    бо Беларусь глыбокая
  • За Тихановскую
    05.04.2025
    Светлана Георгиевна наш президент!

Цяпер чытаюць

Былы галоўны ідэолаг Беларусі прадаў дом у Драздах за $600 тысяч3

Былы галоўны ідэолаг Беларусі прадаў дом у Драздах за $600 тысяч

Усе навіны →
Усе навіны

«Ваша права — адысці з дыстанцыі». Латушка адказаў тым, хто крытыкуе дэмсілы37

Украінскія вайскоўцы вызвалілі сяло ў Сумскай вобласці, якое месяц было пад акупацыяй8

«Наколькі наша бурбалка з пагардай ставіцца да звычайных беларусаў». У фэйсбуку спрачаюцца пра Макса Каржа102

Аляксандра Герасіменя: Ніколі б дзеля камфорту не маўчала. Жыццё пад прэсінгам было б невыносным9

Ці спыніліся звальненні па палітычных матывах? Вось што расказалі ў некалькіх дзяржаўных арганізацыях6

Маладая дзяўчына ў Кітаі ніяк не можа спыніць аргазмы7

«Цімберлэйк, схадзі пакуры!» Хто з вядомых беларусаў прыйшоў на канцэрт Каржа34

Віталь Клічко: Кожны ў нашай дзяржаве, у нашай краіне стаміўся ад гэтай вайны7

У Варшаве прайшоў жаночы сняданак са Святланай Ціханоўскай7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы галоўны ідэолаг Беларусі прадаў дом у Драздах за $600 тысяч3

Былы галоўны ідэолаг Беларусі прадаў дом у Драздах за $600 тысяч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць