Грамадства99

Мітрапаліт Веніямін расказаў, што думае пра развіццё ў Беларусі манастырынгу

У Барысаве рэгіянальныя дзяржаўныя СМІ Мінскай вобласці сабраліся абмеркаваць пытанне свайго ўзаемадзеяння з Рускай праваслаўнай царквой з патрыяршым экзархам усяе Беларусі, мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Веніямінам. На прэс-канферэнцыі яму задалі пытанне, ці плануецца ў Беларусі развіваць паводле расійскага ўзору так званы манастырынг.

Фота: Мінская праўда

Манастырынгам называюць спосаб адпачынку, калі людзі едуць на нейкі час жыць і працаваць у манастыр.

Як сцвярджае Веніямін, у Беларусі таксама нібыта

«многія імкнуцца паехаць у манастыр, пабыць там нейкі час. І ў Жыровічы, і ў Полацк. Гэта вельмі дапамагае перазагрузіцца».

Пры гэтым ён успомніў пра не названага па імені буйнога прадпрымальніка, які раней «ездзіў па розных краінах», але калі некалі дапаў да славутага грэчаскага Афона — то з таго часу вырашыў ездзіць толькі туды.

«І ў нас, вядома, ёсць месцы, куды па аналогіі можна прыехаць, пабыць і перазагрузіцца, кажучы сучаснай мовай», — заявіў мітрапаліт, але пры гэтым адзначыў, што такі адпачынак мае свае нюансы і не кожнаму даступны:

«Бывае так, што першы час людзям, якія знаходзяцца там, неяк няёмка. Другі дзень — ужо прасцей. А на трэці — не хочуць з'язджаць. Таму калі ехаць у манастыр, то не менш, чым на тры дні».

Але насамрэч гэта можа і сур'ёзна зацягнуць:

«Той, хто ўжо пабываў адзін раз, зайшоўшы за манастырскую агароджу — ужо адчувае нейкі асаблівы спакой, супакаенне. Пра гэта неаднаразова чуў у Траецкім манастыры. Людзі дзівяцца. Кажуць, заходзіш сюды, ціха, спакойна, выходзіш за вароты, літаральна пяць метраў, ужо іншыя настрой і пачуцці».

Каментары9

  • Ёсік
    08.04.2025
    Калі зайсьці ў цёмны пакой, дзе цішыня ці грае спакойная музыка, таксама адчуваеш спакой. Веніямін, вы веру людскую апаганілі сваімі асьвячэньнем зброі і дручак мусаўскіх, лабызаньнем з крывавым дыктатарам, які замовіў забойствы Захаранкі, Ганчара ды іншых беларусаў.
  • Ёсць пытаннечка
    08.04.2025
    Як усё ж правільна: мона стырынг (у сэнсе можна ўсім патроху) ці моно стырынг (можна тырыць толькі адной сямейцы-манапвлісту)?
  • Ёг
    08.04.2025
    У нас і без гэтага хапае сваіх прыродных паганскіх месцаў, дзе дух продкаў дапамагае "перазагрузіцца". А ў рпц-шку нармальны чалавек ні нагой.

Цяпер чытаюць

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць23

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядомая агульная вартасць усіх зямель Беларусі1

Пяскоў: Мэты вайны ва Украіне не дасягнутыя цалкам4

Румынія прыпыніла выдачу віз беларусам7

Лідара Gods Tower не пусцілі на самалёт на Кіпр, гурт паляцеў без яго10

З раскошным відам на ваду. У сталіцы пачынае фармавацца новы мікрараён, першы дом хутка будзе гатовы6

«Аааа, нарэшце! Мы ўсё думалі, калі ўжо вашы суставы…» Севярынец расказаў, як яго мэтанакіравана мучылі ў зняволенні7

Лукашэнка абнавіў склад камісіі па памілаванні1

Маладая сям’я з Жодзіна расказала, як у чатыры разы скараціла выдаткі на ежу12

Ціханоўская звярнулася да ўкраінцаў: Мы, беларусы, ведаем, што такое Расія. Мы ведаем яе імперскія апетыты20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць23

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць