Грамадства44

У Віцебску вынеслі прысуд праваслаўнаму святару, які насмерць збіў машынай дзіця

У Віцебску вынеслі прысуд па трагічнай аварыі, якая адбылася ў студзені 2025 года на віцебскім праспекце Чарняхоўскага, піша тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю!»

Скрыншот з відэа

За рулём аўтамабіля, які збіў 9-гадовага школьніка, знаходзіўся праваслаўны святар. Ён імчаўся на чужым мікрааўтобусе Mercedes-Benz Sprinter з хуткасцю 94 км/г, праігнараваў чырвонае святло і не спыніўся перад пераходам, па якім на зялёнае святло ішло дзіця. Хлопчык ад прычыненых траўмаў памёр у бальніцы.

Суд прызнаў мужчыну вінаватым у парушэнні ПДР, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека, і прысудзіў яго да 4 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі. Таксама адказнасць ускладзеная на ўладальніка аўтамабіля — ён абавязаны выплаціць бацькам загінулага кампенсацыю па 100 тысяч рублёў кожнаму.

Пры гэтым, як высветліў суд, святар аказаўся сапраўдным дарожным рэцыдывістам: раней ён ужо прыцягваўся да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці за парушэнні ПДР і тройчы (!) пазбаўляўся правоў.

Дзмітрый Фёдараў

Неўзабаве «Витебск, я гуляю!» здолеў высветліць імя гэтага святара. Гэта клірык храма Матроны Маскоўскай у віцебскім мікрараёне Білева, іерэй Дзмітрый Фёдараў. Ён бацька чатырох дзяцей, а прапагандысцкая «Беларусь сегодня» рабіла пазітыўны рэпартаж пра сям'ю Фёдаравых у 2022 годзе.

Пасля той аварыі следчы і супрацоўнік ДАІ праводзілі лікбез сярод клірыкаў Віцебскай дыяцэзіі адносна паводзін на дарозе.

Каментары4

  • Курт
    10.04.2025
    Каб гэта зрабіў ксендз, ці які пастар баптыстскі, то было б ляманту, ды яшчэ і рэцыдывіст, тры разы лішэнец. Хіба б далі гадоў 12 страгача.
    Ды якій небудзь афэлак, накшталт Азьвяронка хіба в дупу парваў крычэўшы.
    Самае незразумелаея, гэта зпагнаньне 200К з уладальніка Mercedesa. То бок, барадаты [Рэд. выдалена] не будзе кампенсаваць маральныя страты бацькам, а нейкі выпадковы чалавек зараз будзе карачыцца гадамі, за гэтага служку дз’ябла.
    “Страна для жызні”, нічога не дадаць.

    [Зрэдагавана]
  • Gorliwy Litwin
    10.04.2025
    Курт, трэба думаць галавой каб нешта даваць гэтым чарняцам. Дурню навука
  • Ставь свечку
    10.04.2025
    Курт, он и на зоне будет алелуей работать. Связи батенька, иначе бы давно уже без рясы был. Аминь.

Цяпер чытаюць

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі2

У Магілёве будуць судзіць маладую маці — яна зрабіла з немаўляці інваліда4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць