Свет55

ЗША адмянілі новыя гандлёвыя мыты для камп'ютараў і смартфонаў. У тым ліку і з Кітаем

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа вывела з-пад рэжыму ўзаемных гандлёвых мытаў смартфоны, камп'ютары і іншую электроніку. Гэта тычыцца і кітайскіх паставак, якія раней былі абкладзены 145-працэнтным зборам, паведамляе Bloomberg са спасылкай на дадзеныя мытнай і памежнай службы ЗША.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo/Andy Wong

Са спісу тавараў, якія будуць абкладацца пошлінамі ў рамках «гандлёвай вайны» Трампа, выключаныя смартфоны, ноўтбукі, цвёрдыя дыскі, чыпы памяці, камп'ютарныя працэсары і машыны для вытворчасці паўправаднікоў, большую частку якіх ЗША імпартуюць. Значная частка пералічаных прылад увогуле не вырабляецца ў ЗША. Каб наладзіць мясцовую вытворчасць, спатрэбяцца гады.

Канал CNBC дадае, што мыты таксама знятыя з сонечных элементаў, плоскіх тэлевізійных дысплеяў, флэш-назапашвальнікаў і картаў памяці.

Bloomberg адзначае, што гэтая мера дапаможа пазбегнуць «шакавальнага росту цэнаў» для амерыканскіх спажыўцоў і будзе выгадная кампаніям, якія вырабляюць электроніку — Apple, Samsung і Taiwan Semiconductor Manufacturing.

Зрэшты, частковае зняцце мытаў можа быць часовым крокам. Гэта зроблена, каб пазбегнуць «падвойнага абкладання», тлумачыць агенцтва.

Гаворка ідзе пра тое, што шэраг тавараў мог трапіць адначасова пад «агульнанацыянальную стаўку» для якой-небудзь краіны і пад дадатковую сектаральную (на электроніку) у 25%.

Верагодна, на некаторыя пазіцыі пазней увядуць асобны, больш нізкі тарыф. Гэта, у прыватнасці, закране паўправаднікі, для якіх Трамп раней абяцаў увесці спецыяльны збор, але пакуль гэтага не зрабіў.

Каментары5

  • Лявон
    12.04.2025
    Сі : Руды = 1:0
  • Ёсік
    12.04.2025
    Так мне аднаго дзялка зь Беларусі нагадвае. А калі кітайцы адмовяцца пастаўляць, вайна, дык вайна да перамогі. Падобна, што твае памагатыя рагочуць зь цябе, Дональд Трамп, так і пад імпічмент пад восень дакладна падвядуць. Покуль, спадары Пазьняк і Дуда, нешта не адпавядае вашым прагнозам прэзідэнт ЗША, толькі б'е ў "малако".
  • Andrew
    12.04.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў37

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр фотажурналіст Яўген Коктыш. Ён здымаў Быкава і Мулявіна

Па вяртанні з Польшчы затрымалі заснавальніка школы музыкі Уладзіміра Патапенку3

Эйсмант апраўдвалася, чаму Лукашэнка праігнаруе чэмпіянат па колцы дроў11

Домік у сваім лесе. Мінчук купіў дабітае саўмінаўскае лецішча і зрабіў там грунтоўны і стыльны рамонт6

«Нарэшце!» Людзі на ўра ўспрынялі навіну аб увядзенні штрафаў за слабы інтэрнэт і прапануюць, з якога аператара пачаць9

Неабыякавыя апаненты Ціханоўскай збіраюцца на чарговы сход25

Забіваў пацыентаў, каб менш працаваць уначы. Гісторыя медбрата ў Германіі1

Пасол: Украіна вядзе пазітыўныя перамовы з ЗША аб набыцці ракет «Тамагаўк»6

Акцыянеры Tesla ўхвалілі патэнцыйную выплату Маску амаль трыльёна даляраў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў37

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць