Грамадства33

Дзеці пад Гомелем сталі гадаваць у сябе дома багамолаў. Навошта?

У аграгарадку Яроміна Гомельскага раёна вучні мясцовай школы займаюцца вельмі незвычайнай дзейнасцю — гадуюць такіх нетрадыцыйных для Беларусі казурак, як багамолы, піша раённая газета «Маяк».

Фота Максіма Шастакова

Эксперымент пачаўся каля двух гадоў таму, калі настаўнік Максім Шастакоў разам з вучнем Артурам Малікавым пачалі займацца вывядзеннем першых асобін.

У 2023 годзе Артуру і ягонаму сябру Вячаславу Сібілеву ўдалося атрымаць ад злоўленых казурак каля 30 коканаў (аатэк), з якіх тэарэтычна павінны былі вылупіцца на свет тысяча-паўтары карысных для сельскай гаспадаркі драпежнікаў.

Спярша хлопцам удалося вывесці каля дзясятка багамолаў, якія пры нараджэнні былі не большыя за камара.

Фота Максіма Шастакова

Пасля, праўда, праз недагляд аднаго з удзельнікаў эксперыменту пры адной з перавозак амаль усе казуркі загінулі, цудам уратавалася толькі адна асобіна.

Многія меркавалі, што з гэтага ўжо нічога не будзе, але ў верасні ўдзельнікаў эксперыменту чакаў сюрпрыз. Мала таго, што багамол выжыў, ён яшчэ і спакойна вырас у беларускіх умовах.

Пасля гэтага вывядзенне незвычайнай для нашых шырот казуркі працягнулася. Школьнікам ужо ўдалося вывесці 11 асобін, якіх плануюць выпусціць на невялікую тэрыторыю прысядзібнага ўчастка. Затым яны будуць вывучыць тое, як зменіцца ўраджайнасць мясцовых культур, бо багамолы харчуюцца рознымі шкоднікамі. 

Фота Максіма Шастакова

У планах дзяцей на будучыню — прапанаваць свае напрацоўкі НАН Беларусі, каб павялічыць маштаб эксперыменту. Іх настаўнік Максім Шастакоў падкрэслівае, што ў выпадку поспеху ёсць рэальная магчымасць замяніць хімічныя спосабы барацьбы з шкоднікамі біялагічнымі, што мае адбіцца на якасці культур. 

Каментары3

  • туйшы
    12.04.2025
    Ахвярамі багамолаў могуць стаць жабы, яшчаркі і нават невялікія птушкі. Так што няхай яшчэ і ў міліцыю ліст напішуць.
  • Ds
    13.04.2025
    Богомолы жрут все и пчелы будут не исключение-это инвазивный вид и он принесет больше вреда, чем пользы.
  • Ёсік
    13.04.2025
    У Акадэміі навук Беларусі не займаюцца навукай. Там ІБД і любоў да лукашэнкі. Яны ўжо гадоў 10 электрычны аўтамабіль выдумляюць, а тут з багамоламі працаваць прыйдзецца.

Цяпер чытаюць

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі22

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы паказалі частку тысячагадовай сцяны старажытнага Менска6

У Гомелі трое студэнтаў з цацачнымі аўтаматамі напалохалі дзяўчыну2

Сумленне, каханне, колы пекла і галівудскі фінал. У сям’і будаўніка і бібліятэкаркі з Пружанскага раёна Ігара і Юліі Лаптановічаў арыштавалі спачатку яго, пасля — яе, а пасля і бабулю4

«Грэмі» можа выйграць песня на карэйскай мове1

«Гэта ламінат ці лінолеум?» Што людзі пішуць пра беларускі мікрааўтобус бізнэс-класа6

Рух транспарту на трасе М6 у бок Мінска часова закрыты з-за ДТЗ

Вырасце падатак на арэнду жытла. А ўласнікі вялікіх кватэр і катэджаў будуць плаціць падатак у двайным і нават трайным памеры

ЗША не будуць блакаваць пастаўкі расійскай нафты і газу ў Венгрыю, заявіў Орбан пасля сустрэчы з Трампам6

У Магілёве прадаюць бельведэр на даху сталінкі: 15 квадратаў і 24 акны з усіх бакоў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі22

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць