Грамадства22

У Мінску плануюць знесці яшчэ адзін прыватны сектар. Але будаваць шматпавярховікі не будуць

Мінула амаль дзесяць гадоў — і горад зноў вырашыў узяцца за тэрыторыі ўздоўж вуліцы Маякоўскага. Нагадаем, у 2016-м «перакроіць» хацелі квартал па правы бок ад ракі. Цяпер настаў чарговы этап — квадрат у межах вуліц Дзянісаўскай — Маякоўскага — Аранскай — паласы адводу чыгункі Мінск — Гомель.

Яндэкс карты

Грамадскае абмеркаванне праекта, арганізаванае адміністрацыяй Ленінскага раёна, пачнецца ўжо заўтра, 17 красавіка. І працягнецца да 1 мая 2025 года. Плошча ўчастка «пад трансфармацыю» значная — 51 га. Пры гэтым тэрыторыі, якія заняты шматпавярховікамі і грамадскімі будынкамі, чапаць не будуць — іх толькі добраўпарадкуюць, піша Onliner.by.

А вось за прыватны сектар возьмуцца. І моцна. Яго плануюць знесці.

Пад «раздачу» трапляюць 25 сядзіб (ці 2,1 тыс. «квадратаў» разам з участкамі) у межах вуліц Надзедзінскай, Лібава-Роменскай і паласы адводу чыгункі.

«Сядзібная забудова на 94% аднапавярховая і на 81% драўляная, пераважна да 1960-х гадоў пабудовы. Сядзібная забудова прадстаўлена пераважна зношаным драўляным жыллёвым фондам і часткова рэканструяванымі катэджамі, якія выкарыстоўваюцца пад офісы», — адзначаецца ў прэзентацыі праекта. Будаваць шматкватэрнікі ці адраджаць катэджы на гэтым месцы не плануецца.

Сады і агароды ператворацца ў «грамадска-камунальную зону, якая выконвае на перспектыву ролю буфернай, ахоўнай зоны для жылых тэрыторый шматкватэрнай забудовы».

Адначасова з гэтым добрыя катэджы па адрасах Надзеждзінская, 32 і 52, якія цяпер пераўтвораны ў офісы, вырашылі захаваць. Праўда, пабудовам давядзецца змяніць статус і перайсці з класа сядзібных дамоў у нежылы фонд. А вось офісны будынак на Надзедзінскай, 36, чакае лёс драўляных дамоў — яго знесуць. Як і металічныя гаражы. І пункт прыёму шкла.

Усё гэта збіраюцца зрабіць да 2028 года. На першы этап таксама запланавана:

  • будаўніцтва аб’ектаў грамадскага прызначэння (О3) на вул. Надзеждзінскай;
  • будаўніцтва шматфункцыянальных грамадскіх комплексаў (О2) з паркінгамі на вул. Надзеждзінскай;
  • будаўніцтва аб’ектаў камунальна-абслуговага прызначэння на вул. Надзеждзінскай (П4ко);
  • рэканструкцыя вытворчага будынка на вул. Надзеждзінскай, 58;
  • рэканструкцыя вытворчых будынкаў і збудаванняў (№20 па эксплікацыі дэталёвага плана);
  • рэканструкцыя будынкаў і збудаванняў гандлёва-вытворчай базы на вул. Палявой, 2А.

У выніку грамадская забудова павялічыцца з 29,2 тысячы да 131,6 тысячы «квадратаў». А вытворчая — з 3,3 тысячы да 25,7 тысячы метраў (а пасля таго, як будзе рэалізаваны другі этап, і да 29,7 тысячы кв. м).

Новыя сады, школы і паліклінікі ўзводзіць у квартале не плануюць.

Каментары2

  • ура
    16.04.2025
    Какое счастье что не будут застраивать как в Минск-Мире
  • Michael
    16.04.2025
    Что собираются сносить? "Сектор" или дома?

Цяпер чытаюць

ГрамадстваАбнаўляецца!5959

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна вырашыла да канца года ліквідаваць інтэрнацыянальныя легіёны11

На памежных пераходах адключылі камеры9

Уіткаф сустрэнецца з Зяленскім для чарговага раўнду перамоваў па вайне ва Украіне1

Гродзенскі драмтэатр узначаліла рэжысёрка са Смаленска11

На Кастрычніцкай плошчы 25‑гадовы хлопец на BMW вырашыў праехаць на чырвонае — пяць пашкоджаных аўто

Італія, Балгарыя і Мальта падтрымалі Бельгію ў патрабаванні шукаць альтэрнатыву «рэпарацыйнаму крэдыту» Украіне за кошт расійскіх актываў6

Два сімпатычныя чорныя каты ахоўваюць карціны ў гродзенскай галерэі1

Яшчэ ў адным райцэнтры закрываюць раддом — парадзіх з Каменца будуць накіроўваць у буйнейшыя гарады1

Ёсць стол, канфоркі, ванна і ўнітаз — што яшчэ трэба для шчасця за 280 даляраў? Жарт, які стаў рэальнасцю ў Мінску6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні59

ГрамадстваАбнаўляецца!59

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць