Пентагон абвергнуў інфармацыю, што Хэгсэт падзяліўся сакрэтнымі звесткамі ў чаце з жонкай
Пентагон абвергнуў сцвярджэнні The New York Times пра тое, што міністр абароны ЗША Піт Хэгсэт нібыта дзяліўся сакрэтнымі дадзенымі ў сямейным чаце.

Паводле прадстаўнікоў ведамства, інфармацыя, якая абмяркоўвалася ў прыватнай групе на платформе Signal, не мела грыфа сакрэтнасці. Пры гэтым у Пентагоне падкрэслілі, што крыніцамі для артыкула NYT сталі былыя супрацоўнікі, звольненыя на гэтым тыдні, якія, як мяркуецца, маглі мець матывы для дыскрэдытацыі Хэгсэта і яго каманды.
Раней The New York Times паведаміла, што Хэгсэт нібыта перадаваў падрабязнасці пра будучыя авіяўдары па хусітах у Емене праз прыватны чат, у які ўваходзілі яго жонка, брат і асабісты адвакат. Гэты чат, створаны яшчэ да пацверджання Хэгсеэта на пасадзе, выклікаў занепакоенасць у сувязі з магчымым парушэннем пратаколаў бяспекі і захаваннем дзяржаўнай таямніцы.
Каментары