Свет1313

Сказаў «дзякуй» чату джыпіці — і кампанія ўлятае на дзясяткі мільёнаў даляраў

Генеральны дырэктар OpenAI Сэм Альтман паведаміў у Twitter, што ветлівасць карыстальнікаў у камунікацыі з ChatGPT абыходзіцца яго кампаніі ў мільёны даляраў.

Фразы кшталту «калі ласка» і «дзякуй» у канцы запытаў ствараюць дадатковую нагрузку на вылічальныя магутнасці і павялічваюць аперацыйныя выдаткі, піша The Insider.

Так ён адказаў на пытанне карыстальніка, наколькі дорага абыходзіцца расход электраэнергіі з-за ветлівых зваротаў. Адзін з каментатараў пажартаваў: «Гэта ж лёгка вырашаецца з дапамогай кода на баку кліента — проста аўтаматычна адказваць «калі ласка». Іншы дадаў: «Калі б яны сапраўды хацелі эканоміць электраэнергію, перасталі б заканчваць кожны адказ пытаннем».​

У апошнія тыдні ChatGPT перажывае рэзкі рост папулярнасці, у тым ліку з-за трэнду на «анімэ ў стылі студыі Ghibli», згенераванае штучным інтэлектам. Сярэдняя колькасць актыўных карыстальнікаў у тыдзень упершыню ў гэтым годзе перавысіла 150 млн.​

Паводле справаздачы Goldman Sachs, кожны запыт да ChatGPT-4 спажывае прыблізна 2,9 ват-гадзіны электраэнергіі — амаль у дзесяць разоў больш, чым стандартны пошукавы запыт у Google.

Паколькі OpenAI апрацоўвае больш за мільярд запытаў у дзень, сумарнае спажыванне энергіі складае каля 2,9 млн кілават-гадзін у суткі.

Альтман адзначыў, што, нягледзячы на выдаткі, гэтыя сродкі «добра выдаткаваныя», бо ветлівыя звароты робяць узаемадзеянне з ШІ больш чалавечным.​

Каментары13

  • Адрына
    21.04.2025
    Некаторыя размаўляюць з патэльняй ці пральнай машынай, можна не здзіўляцца, што вітаюцца і дзякуюць кампутару
  • .
    21.04.2025
    Насамрэч ветлівасць з ШІ можа прывучаць ветлівасці і ў звычайнай камунікацыі з жывымі людзьмі.
    І наадварот, калі хаміць і ганяць ШІ (у стылі лукашэнкаўскай вертыкалі), то ён не пакрыўдзіцца і дасі той жа вынік, аднак сам чалавек можа звыкнуцца з роляю такога "кіраўніка".
  • Цермінатар
    21.04.2025
    Вось за няветлівасць ад машын Альтману і прыляціць...

Цяпер чытаюць

43‑гадовую ўраджэнку Беларусі знайшлі мёртвай у італьянскай Перуджы

43‑гадовую ўраджэнку Беларусі знайшлі мёртвай у італьянскай Перуджы

Усе навіны →
Усе навіны

«Новыя рэаліі з AI». У кампаніі Vizor Games — скарачэнні9

«У мяне не было мільёнаў у 14 гадоў». Джаан Роўлінг адхіліла спробу Эмы Уотсан памірыцца пасля сваркі вакол трансфобіі9

Трамп: Для ЗША будзе вялікай абразай, калі я не атрымаю Нобелеўскую прэмію21

Вясельнага фатографа з Мінска асудзілі па трох палітычных артыкулах, назвалі тэрарыстам і пасадзілі ў калонію3

Ва Украіне з'явіліся новыя банеры, адрасаваныя беларусам9

Антонаўка даражэйшая за бананы. Пачым цяпер прадаюць яблыкі?6

У Мінску ўсё ж назвалі прыпынкі ў гонар «паляка-рэваншыста» і «русафоба», супраць якіх марна ваявала Бондарава23

На польскай мяжы знікла чарга з легкавых аўтамабіляў1

Павел Дураў кажа, што яго атруцілі ў 2018 годзе: Я не мог дыхаць і нічога не бачыў. Думаў, гэта канец4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

43‑гадовую ўраджэнку Беларусі знайшлі мёртвай у італьянскай Перуджы

43‑гадовую ўраджэнку Беларусі знайшлі мёртвай у італьянскай Перуджы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць