Сьледзтва ў справе сьмерці літоўскага дыплямата падоўжанае на месяц
Такое рашэньне прыняла пракуратура Ленінскага раёну Берасьця.
На месяц падоўжанае разьбіральніцтва ў справе загінулага літоўскага дыпламата. Такое рашэньне прыняла пракуратура Ленінскага раёну Брэсту.
Нагадаем, што літоўскі дыплямат загінуў уначы на 23 жніўня ў Берасьці. Яго цела знайшлі пад вакном гатэлю "Інтурыст".
Беларускія сьледчыя органы паспяшаліся паведаміць, што Вітаўтас Пацюнас загінуў ад падзеньня. У сваю чаргу, літоўскія экспэрты вядуць сваё расьсьледаваньне і афіцыйных высноваў па ім пакуль не даюць.
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Каментары