Сёння ноччу на развязцы трас S2/S79 каля аэрапорта Шапэна ў Варшаве адбылося сур'ёзнае ДТЗ, піша Reform.news са спасылкай на польскія медыі.

Аўтобус урэзаўся ў агароджу і перакуліўся. Пацярпелі больш за 10 чалавек, якія знаходзіліся ў аўтобусе. Праз некаторы час у аўтамабіль выратавальнікаў, што прыбыў на месца здарэння, урэзалася фура. У гэтай аварыі пацярпелі кіроўцы грузавіка і аўтамабіля выратавальнікаў.
Як піша Miejski Reporter, паводле папярэдніх даных, кіроўца аўтобуса па невядомых прычынах страціў кантроль над транспартным сродкам на павароце дарогі, урэзаўся ў агароджу, пасля чаго аўтобус перакуліўся на бок і ўрэзаўся ў слуп асвятлення. У аўтобусе знаходзіліся 26 пасажыраў. Выданне піша, што сярод іх былі грамадзяне Украіны, Беларусі і Расіі. 14 пацярпелых з аўтобуса былі дастаўлены ў бальніцу.
Пазней выданне напісала ў двух здарэннях пацярпелі 17 чалавек, двое з якіх знаходзяцца ў цяжкім стане.

Аўтобус вылецеў з дарогі на крутым павароце.


Каментары