Грамадства1616

Беларускі паэт Сяргей Прылуцкі пайшоў ваяваць за Украіну

Ужо больш за два тыдні Сяргей Прылуцкі знаходзіцца ў Інтэрнацыянальным легіёне. Паэт распавёў «Нашай Ніве», як трапіў туды.

Сяргей Прылуцкі. Фота з яго фэйсбука

Сяргей шмат гадоў жыве ва Украіне — у Бучы, пра якую ў 2022 годзе пачуў увесь свет. У той час пісьменніку вельмі пашанцавала. Яго дом быў вельмі блізка ад аэрапорта, але Сяргей разам з сям’ёй змог пажыць у кватэры сябра, якая знаходзілася ў тым квартале, куды расіяне ў выніку так і не зайшлі. А калі недзе праз два тыдні далі «зялёны калідор», беларус з жонкай і маленькім сынам эвакуяваўся.

Дарэчы, расійскія вайскоўцы заходзілі ў дом Сяргея. Марадзёры сярод іншага вынеслі абраз. У маі 2022 года беларускі пісьменнік вярнуўся ў Бучу.

Цяпер жа ён ідзе ваяваць.

— З боку можа выглядаць, што ўсё адбылося раптоўна. Але ж не. Я быў гатовы ісці ваяваць яшчэ ў 2022 годзе — але тады стаялі вялізныя чэргі перад ваенкаматамі, быў сур’ёзны адбор. Людзей, у якіх былі нейкія пытанні са здароўем, адсейвалі. Я са сваім трошкі неідэальным здароўем быў не такі патрэбны.

Сяргей кажа, што, пасля эвакуацыі з Бучы ён стаў на вайсковы ўлік на новым месцы (у яго ёсць украінскае грамадзянства). І з таго моманту чакаў, што ў нейкі момант яго прызавуць.

— Калі я вярнуўся ў Бучу, было шмат бюракратычных пытанняў. У 2024 годзе прынялі новы закон наконт мабілізацыі, бюракратыі стала менш, і я змог зноў стаць на вайсковы ўлік у Бучы. Неяк усё расцягнулася на год, і выйшла, што я трапіў у войска толькі цяпер. Мяне гэта не шакавала, не стала нейкім сюрпрызам, бо я сам шукаў месца, куды пайсці служыць.

На пытанне, чаму менавіта Інтэрнацыянальны легіён, пісьменнік адказвае так:

— Скажам так, я прадстаўнік нацыянальнай меншасці. Плюс мне параілі — сказалі, што там добрыя падраздзяленні. Да таго ж там некалькі маіх сяброў служыць. Былі яшчэ варыянты, але ў іх не прайшоў. Таму спыніўся на Інтэрнацыянальным легіёне, дзе былі патрэбныя людзі.

На пытанне, як сямігадовы сын адрэагаваў на навіну пра тое, што тата пойдзе на вайну, Сяргей адказвае:

— Як усе дзеці: сумуе без мяне. Але ён разумее, што адбываецца.

У хуткім часе ў Сяргея пачнецца навучанне ў вучэбцы, якое, ён мяркуе, зойме 45 дзён.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары16

  • Ангел
    30.04.2025
    Храни тебя Бог!
  • Малдэр
    30.04.2025
    Пістончык, беражы сябе!
  • Погляд
    30.04.2025
    Ісці ваяваць на чужой вайне, кінуўшы жонку і сына? У той час, як мільёны саміх ўкраінцаў хаваюцца ад мабілізацыі? Мазгоў няма ў паэта.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Калі цяпер херова, значыць, гэта яшчэ не канец». Пагутарылі з эпатажным «святаром XXI стагоддзя», пра якога не было чуваць пяць гадоў пасля арышту

«Калі цяпер херова, значыць, гэта яшчэ не канец». Пагутарылі з эпатажным «святаром XXI стагоддзя», пра якога не было чуваць пяць гадоў пасля арышту

Усе навіны →
Усе навіны

У Жытоміры прагучаў моцны выбух1

«Ён міністр з часоў нараджэння Хрыстовага і яшчэ ні разу не сказаў нічога вартага». Марк Рутэ без дыпламатыі выказаўся пра Сяргея Лаўрова4

Экс-караля хіп-хопа P. Diddy апраўдалі па абвінавачванні ў гандлі людзьмі. Але яму ўсё адно пагражае 20 гадоў турмы

Генсак НАТА адрэагаваў на рашэнне ЗША прыпыніць частку вайсковай дапамогі Кіеву3

У вёсцы пад Оршай пры падрыхтоўцы да Дажынак знішчылі гістарычныя будынкі3

Санкцыйная палітыка адміністрацыі Трампа дазваляе Расіі папаўняць вайсковы бюджэт3

Муж Маргарыты Ляўчук быў паранены на фронце5

Зяленскі пазбавіў украінскага грамадзянства мітрапаліта УПЦ Ануфрыя5

На мінскай Камароўцы ў два разы патаннелі лісічкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі цяпер херова, значыць, гэта яшчэ не канец». Пагутарылі з эпатажным «святаром XXI стагоддзя», пра якога не было чуваць пяць гадоў пасля арышту

«Калі цяпер херова, значыць, гэта яшчэ не канец». Пагутарылі з эпатажным «святаром XXI стагоддзя», пра якога не было чуваць пяць гадоў пасля арышту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць