Грамадства1111

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі

Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным у Валгаградзе запэўніваў саюзніка ў тым, што не забараняе сімвалы «рускага свету».

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін. Скрыншот відэа

Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Уладзімірам Пуціным у Валгаградзе раптам пачаў апраўдвацца з-за георгіеўскіх стужак.

«Ніхто не забараняе ні ў якім разе георгіеўскія стужачкі», — паспрабаваў пераканаць суразмоўцу Лукашэнка.

Пры гэтым ён прапанаваў Пуціну вывучыць гісторыю георгіеўскай стужачкі і назваў яе своеасаблівай. Але дадаў, што не мае нічога супраць.

Выказаўся Лукашэнка пра шэсце «Бессмяротны полк», на якое беларускія чыноўнікі звычайна не даюць дазволу. Ён растлумачыў, што замест гэтай акцыі праходзіць аналагічная пад назвай «Беларусь памятае», на якую людзі ходзяць як з чырвона-зялёнымі стужачкамі, так і з георгіеўскімі.

Лукашэнка параіў Пуціну не звяртаць увагі на асобныя негатыўныя выказванні на гэты конт.

«У нас ідэя абсалютна аднолькавая. Адна Айчына ад Брэста да Уладзівастока», — паўтарыў свой заезджаны тэзіс Лукашэнка.

На самай справе ў Беларусі замест георгіеўскай стужачкі ўжо даўно прыдумалі чырвона-зялёныя бутаньеркі з яблыневым цветам. Ідэолагі вырашылі дыстанцыявацца ад георгіеўскай стужачкі пасля 2014 года, калі яна стала трывала асацыявацца з рускім светам і сепаратыстамі на Данбасе.

З тых часоў прарасійскія актывісты сістэматычна крытыкуюць чыноўнікаў за негалосную забарону на георгіеўскія стужачкі. Відаць, інфармацыя цяпер дайшла і да Крамля — Лукашэнку давялося апраўдвацца.

Каментары11

  • Ёсік
    29.04.2025
    Каб не ляпаў аб адной Айчыне, змог бы пуціну адказаць, што у Беларусі ёсьць свае сымбалі. Як Лаўрова паслалі ва Узьбекістоне зь яго расейскай мовай на помніку. Заграз ты, дырэктар саўгаса, у расейскім брудзе па самыя вушы. Ты думаеш, што апасьля цябе твайму статку і зграі будзе камфортна жыць у Беларусі? Не, ім не даруюць ні беларусы, ні расейцы, якія ўжо адчуваюць сябе ў Беларусі, як у Варонежы ці Валгаградзе.
  • "Уладзівасток" - Кітай , запытайце вашых сяброў Кітайцаў ! - Яська-гаспадар з-пад Вільні
    29.04.2025
    «У нас ідэя абсалютна аднолькавая. Адна Айчына ад Брэста да "Уладзівастокa"»,
    не дзед саша, наша Айчына мілая Літва ! Жыве ВКЛ , Жыве Беларусь! да таго "Уладзівасток" (Yongmingcheng ) - Кітай , запытайце вашых сяброў Кітайцаў !

    «…Браты мае, мужыкі родныя. З-пад шыбеніцы маскоўскай прыходзіць мне да вас пісаці, і, можа, раз астатні. Горка пакінуць зямельку родную і цябе, дарагі мой народзе. Грудзі застогнуць, забаліць сэрца, — но не жаль згінуць за тваю праўду… Няма ш, браткі, большага шчасця на гэтым свеце, як калі чалавек у галаве мае розум і науку… Но як дзень з ноччу не ходзіць разам, так не ідзе разам наука праўдзіва з няволяй маскоўскай. Дапокуль яна ў нас будзе, у нас нічога не будзе, не будзе праўды, багацтва і ніякай наукі, — адно намі, як скацінай, варочаць будуць не для дабра, но на пагібель нашу… Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою Маскаля ўжэ не будзе.

    Твой слуга
    Яська-гаспадар з-пад Вільні»
  • Чавус
    29.04.2025
    Вось ўбачыце: у бліжэйшы тыдзень расійская агентура заваліць гэтымі стужкамі усю Беларусь.

Цяпер чытаюць

«Работнікаў з Афрыкі адпраўляюць на кухню». Чым займаюцца працоўныя мігранты ў Беларусі і адкуль едуць?

«Работнікаў з Афрыкі адпраўляюць на кухню». Чым займаюцца працоўныя мігранты ў Беларусі і адкуль едуць?

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка прапанаваў расіянам зняць сумесны фільм пра Лі Харві Освальда9

Зяленскі пасля сустрэчы з Трампам заявіў, што Кіеў не выведзе свае войскі з Данбаса6

«У бальніцы ў цяжкім стане». Падрабязнасці пра выпадак у Жодзіне, дзе вучань выпаў з акна школы

У ЕС абмяркоўваюць змену правілаў членства, каб дапамагчы ўступленню Украіны

Ліса і сабака разам апынуліся ў калодзежы ў Польшчы: ратавальнікі былі расчуленыя1

Кітайскі імпарт беларускага калію ў верасні ўпаў амаль утрая2

65‑гадовай пенсіянерцы з Мінска прысудзілі чатыры гады за каментары ў інтэрнэце30

У Фларыдзе выявілі снайперскую вышку з відам на самалёт Трампа3

Авіякатастрофа ў Ганконгу: грузавы самалёт з'ехаў з паласы ў мора, загінулі двое супрацоўнікаў аэрапорта

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Работнікаў з Афрыкі адпраўляюць на кухню». Чым займаюцца працоўныя мігранты ў Беларусі і адкуль едуць?

«Работнікаў з Афрыкі адпраўляюць на кухню». Чым займаюцца працоўныя мігранты ў Беларусі і адкуль едуць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць