Свет33

Расія згодная абмяркоўваць пытанне перадачы ЗША кантролю над Запарожскай АЭС

Расійскі бок адкрыты для абмеркавання прысутнасці прадстаўнікоў ЗША на Запарожскай АЭС на перамовах аб Украіне. Пра гэта заявіў кіраўнік «Расатама» Аляксей Ліхачоў, пішуць «Важные истории».

Запарожская АЭС. Фота: Wikimedia Commons

Упершыню пра тое, што падчас перамоў абмяркоўваецца праблема акупацыі Запарожскай АЭС Расіяй, у сярэдзіне сакавіка заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Газета Financial Times са спасылкай на крыніцы паведамляла, што Трамп хоча ўключыць пытанне перадачы кантролю над ЗАЭС амерыканскаму боку ў здзелку па карысных выкапнях з Украінай.

Падпісанне здзелкі чакаецца ўжо ў найбліжэйшыя суткі, заявіў прэм'ер Украіны Дзяніс Шмыгаль. «РБК-Украіна» і Bloomberg пішуць, што цяпер узгадняюць апошнія тэхнічныя дэталі па здзелцы, а ў Вашынгтон ужо едзе кіраўнік Мінэканомікі Украіны Юлія Свірыдзенка.

Перадача Запарожскай АЭС пад кантроль ЗША была ўмовай міру з боку адміністрацыі Трампа ў апошнім апублікаваным тэксце прапаноў да Расіі. Украіна ў сваім тэксце прапаноў выказала жаданне вярнуць сабе кантроль над Запарожскай АЭС пры ўдзеле ЗША, а таксама над Кахоўскай ГЭС і Кінбурнскай касой, а таксама атрымаць гарантыі бесперашкоднага праходу па Дняпры.

Яшчэ ў мінулыя выхадныя кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў катэгарычна адпрэчваў любую магчымасць дэакупацыі Запарожскай АЭС. Ён заявіў, што Масква не атрымлівала такой прапановы ад ЗША.

«Але калі атрымаем, то патлумачым, што Запарожская АЭС знаходзіцца ў падпарадкаванні расійскай дзяржаўнай карпарацыі «Расатам», пад наглядам персаналу МАГАТЭ, які ўвесь час прысутнічае на пляцоўцы», — сказаў Лаўроў.

Каментары3

  • Дмитриев
    30.04.2025
    Да Лавров - л()х, это всем понятно!
  • Filipp
    30.04.2025
    Калі стаіць выбар паміж Расеяй, ці ЗША, ЗША значна лепей!
  • Эх
    30.04.2025
    Напэýна прысутнась амераканцаý i кантроль амераканцаý гэта розныя рэчы. Прысутнасць ЗША на станцыi як мiнiмум ускосна легiтымiзуе акупацыю Расеi, але гэта зусiм не кантроль.

Цяпер чытаюць

Ізраіль нанёс ракетны ўдар па Іране1

Светабнаўляецца1

Ізраіль нанёс ракетны ўдар па Іране

Усе навіны →
Усе навіны

На дзяржаўным тэлебачанні прагучала «Купалінка» — яе выканаў сербскі іераманах, які шмат гадоў жыве ў Беларусі1

У Польшчы арыштавалі групу тэлефонных махляроў. Сярод іх былі і беларусы

Пракоп’еў: З каманды ёсць толькі я і Сяргей Ціханоўскі53

Нікол Пашынян выбачыўся перад сваёй жонкай4

13‑гадовая Аліса Цеплякова — дачка камуніста са Шклова — скончыла ўніверсітэт. Але да навуковай працы ёсць пытанні ў сістэмы «Антыплагіят»32

Першая лэдзі ЗША ўпершыню ў гісторыі правядзе пасяджэнне Рады бяспекі ААН3

Праезд у адной з мінскіх маршрутак падаражэе да пяці рублёў

Беларусцы даводзіцца даказваць права пісаць дыпломную працу па-беларуску10

Заблакаваныя акаўнты ChatGPT, звязаныя з расійскім Z-каналам «Рыбар»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраіль нанёс ракетны ўдар па Іране1

Светабнаўляецца1

Ізраіль нанёс ракетны ўдар па Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць