Вайна22

Украіна атакавала базу пілатажных груп, што ўдзельнічаюць у парадзе Перамогі ў Маскве

У ноч на 7 мая ўкраінскія беспілотнікі атакавалі два ваенныя аэрадромы на тэрыторыі Расіі. Пад удар трапілі Шайкоўка ў Калужскай вобласці і Кубінка ў Падмаскоўі, паведамляе Astra са спасылкай на даныя спадарожнікавай сістэмы маніторынгу пажараў NASA.

Ілюстрацыйнае фота

Атаку на Кубінку пацвердзіў Z-канал Fighterbomber, што спецыялізуецца на ваеннай авіяцыі. Ён адзначыў, што на падмаскоўным аэрадроме базуюцца пілатажныя групы «Рускія віцязі» і «Стрыжы», якія ўдзельнічаюць у парадзе Перамогі 9 мая ў Маскве. «Спрабуюць сапсаваць нам парад і б'юць па месцах дыслакацыі асабовага складу і тэхнікі», — напісаў Fighterbomber.

Пры гэтым ён адзначыў, што на паветранай частцы паказу гэты ўдар «ніяк не адаб'ецца».

Мінулай ноччу ўкраінскія беспілотнікі таксама атакавалі Тулу і Саранск, дзе пад удары трапілі ваенныя заводы. У Туле атацы магло падвергнуцца ААТ «Канструктарскае бюро прыборабудавання» — адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў абароннай прамысловасці Расіі, якое займаецца распрацоўкай высокадакладнай кіраванай зброі для сухапутных войскаў, Ваенна-марскога флоту і Паветрана-касмічных сіл.

У Саранску, паводле звестак Astra, пажар пасля прылёту дрона ўспыхнуў на тэрыторыі прадпрыемства «Аптавалаконныя сістэмы» — першага і адзінага ў Расіі завода па вытворчасці аптычных валокнаў.

Дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Антон Герашчанка раней адзначаў, што гэта прадпрыемства вырабляе аптавалаконныя кабелі, якія выкарыстоўваюцца для кіравання беспілотнікамі падчас вайны супраць Украіны. Другі пажар адбыўся ў некалькіх кіламетрах ад першага, мяркуецца, на машынабудаўнічым прадпрыемстве «Сарансккабель». Афіцыйных пацверджанняў гэтай інфармацыі не было.

Каментары2

  • !
    07.05.2025
    Радз йм, Божа!
  • Отец Засандалий
    07.05.2025
    Террор - наше всё.

У Церцеля прагучаў новы акцэнт: «разрадка ў цэлым той напружанасці» ў адносінах з Польшчай і Балтыяй21

У Церцеля прагучаў новы акцэнт: «разрадка ў цэлым той напружанасці» ў адносінах з Польшчай і Балтыяй

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп пагражае даць Кіеву Tomahawk, калі Пуцін не скончыць вайну. Што могуць змяніць гэтыя ракеты?4

Колькі БТ плаціць людзям, якія здымаюцца ў масоўцы на іх шоу?8

Разлом тэктанічнай пліты ля ўзбярэжжа ЗША пагражае найбуйнейшым землятрусам4

«Цячэ дах, адключылі святло, часткова разрабавалі». Такі дом здаюць у арэнду ў Мінску1

Германія спыняе фінансаванне Форуму гістарычных даследаванняў Беларусі32

Маладога ветэрынара з вёскі пад Слуцкам асудзілі за палітыку

На станцыі метро «Пятроўшчына» адбыўся інцыдэнт з пасажырам. Станцыю закрывалі

У матчы Уэльс — Бельгія на поле выбег пацук3

Прэзідэнт Мадагаскара заявіў, што з'ехаў на фоне пратэстаў у бяспечнае месца, каб захаваць сваё жыццё

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Церцеля прагучаў новы акцэнт: «разрадка ў цэлым той напружанасці» ў адносінах з Польшчай і Балтыяй21

У Церцеля прагучаў новы акцэнт: «разрадка ў цэлым той напружанасці» ў адносінах з Польшчай і Балтыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць